Зуева Ларыса Міхайлаўна
Зуева Ларыса Міхайлаўна нарадзілася 15 красавіка 1957 года ў Оршы, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут (1979).
Удзельніца мастацкіх выставак з 1981 года.
Асноўныя творы: габелены «Палессе», «Хлеб», «Памяці Францыска Скарыны» і інш.; цыклы габеленаў «Беларускія матывы», «Танцы народаў СССР».
Творы знаходзяцца ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі, Чарнігаўскім мастацкім музеі.
Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1981, 1986).
Жыве ў г. Гомелі.
ЛІТАРАТУРА
1. Зуева Ларыса Міхайлаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. –.С. 423.