Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Дата нараджэння
25.08.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Род дзейнасці
пісьменнік, гісторык
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны (1991)
прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1986)
прэмія Ул. Караткевіча (1993)
літаратурная прэмія імя Ф. Багушэвіча (1996)
літаратурная прэмія «Еўрапейскі паэт свабоды» (2010)
прэмія Гедройца (2018)

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў г. Полацк, беларускі пісьменнік, гісторык.

У 1970 годзе скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 года – студэнт гістарычнага факультэта БДУ, які скончыў у 1975 годзе.

У 1975–1976 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку, карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976–1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988–1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калоссе», «Крыніца».

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Мінск, 1976). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар больш чым за 30 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у тым ліку «Добры дзень, мая шыпшына» (Мінск, 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (Мінск, 1988), «Асветніца з роду Усяслава: Еўфрасіння Полацкая» (Мінск, 1989), «Ордэн Белай мышы», «Адкусі галаву вароне», «Пока не погасла свеча» (Масква, 1990), «Там, за дзвярыма» (вершы ў прозе: Мінск, 1991), «Совершенно секретно, альбо адзін у трох іпастасях» (Мінск, 1992), «Еўфрасіння Полацкая» (Мінск, 1992), «Рандэву на манеўрах» (Мінск, 1992), «Міласць князя Гераніма» (аповесці, апавяданні: Мінск, 1993), «Таямніцы Полацкай гісторыі» (Мінск, 1994), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (Мінск, 1994), «Фаўна сноў» (вершы: Мінск, 1995), «Божая кароўка з 5-й авеню» (Мінск, 1998), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (Мінск, 1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з Г. Сагановічам), «Requiem dla piły motorowej» («Рэквіем для бензапілы»; Беласток, 2000), «Адкуль наш род» (Мінск, 1996; Вільнюс, 2000), «Сны імператара» (апавяданні, аповесці, эсэ: Мінск, 2001), «Краіна Беларусь» (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з З. Герасімовічам), «Паром празь Ля-Манш» (вершы: Мінск, 2006) і інш. Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на 25 моў, у тым ліку нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры» (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996). У 2010 годзе Уладзімір Аляксеевіч стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» ў Гданьску. У 2018 годзе Уладзімір Арлоў стаў лаўрэатам прэміі Гедройца за кнігу «Танцы над горадам» за аднаўленне традыцыі ў беларускай прозе ХХІ стагоддзя.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адказы У. Арлова на пытанні «Радыё Свабода» // Наша слова. – 2018. – 17 кастр. – С. 4.

2. Арлоў, У. «Шэрая чапля вечнасці» / У. Арлоў ; гутарыў А. Масквін // Дзеяслоў. – 2011. – № 1. – С. 222–227.

3. Арлоў Уладзімір Аляксеевіч // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 784.

4. Лапіцкая, А. Краіне – ад палачаніна / А. Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 1 верас. – С. 8.

5. Орлов Владимир Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 229.

6. Савік, Л. С. Арлоў Уладзімір / Л. С. Савік, У. М. Ларчанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 95.

7. Салаўёва, Т. Айчыне прысвячаецца / Т. Салаўёва // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 22 июля. – С. 12.

8. Уладзімір Арлоў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 23.

9. Уладзімір Арлоў – лаўрэат Прэміі Гедройца – 2018 // Наша слова. – 2018. – 17 кастр. – С. 3.

10. Уладзіміру Арлову – 65 // Наша слова. – 2018. – 29 жн. – С. 1.