Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршанскі Бэр Эмануілавіч

Дата нараджэння
30.11.1883
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Дата смерці
15.11.1945
Род дзейнасці
празаік, драматург, літаратуразнаўца, публіцыст
партыйны, дзяржаўны дзеяч

Аршанскі Бэр Эмануілавіч нарадзіўся 30 лістапада 1883 года ў Гарадку ў яўрэйскай сям'і. Беларускі празаік, драматург, літаратуразнаўца, публіцыст. Творчыя псеўданімы: Бэр, Хаім Міхлсон, З. Б. Элензон.

Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць.

З 1902 года жыў у Рызе. У 1908 годзе пераехаў у Вільню. У гады, калі Заходняя Беларусь і Вільня апынуліся пад польскай уладай, працаваў у падполлі. З 1913 года ў Санкт-Пецярбургу друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова быў арыштаваны.

З 1918 года – член КПСС. У 1918 годзе быў накіраваны ў г. Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З'яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

У 1919 годзе на падпольнай рабоце ў Літве.

У пачатку 1920-х гадоў пераехаў у Мінск. Некаторы час загадваў яўрэйскай секцыяй Інбелькульта. Потым, магчыма, працаваў у Акадэміі навук БССР. У 1930-я гады пабываў на Калыме (не выключана, што быў рэпрэсіраваны).

З 1920 года – намеснік старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925–1926 гг. рэдагаваў газету «Кастрычнік». Быў намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. У 1920–1926 гг. – член ЦВК БССР. У 1927 годзе накіраваны на партыйную работу ў г. Свярдлоўск. З 1929 года зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР.

Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п'ес, у тым ліку драму «Пачатак усходу» пра рэвалюцыйныя падзеі 1905–1906 гг. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П'еса Б. Аршанскага «Кроў» ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.

Пісаў на яўрэйскай, беларускай і рускай мовах.

Памёр Бэр Эмануілавіч 15 лістапада 1945 года ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Рэлес Р. Л. Аршанскі Бэр / Р. Л. Рэлес // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 106–107.

2. Аршанскі Бэр // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 281–282.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Аршанскі Бэр Эмануілавіч. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794–1991

arrow Аршанскі Бэр Эмануілавіч. Нашы землякі. Городокская сеть публичных библиотек