Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч

Дата нараджэння
22.04.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Красная Горка
Дата смерці
26.01.1990
Род дзейнасці
літаратуразнаўца, паэт
Гады творчасці
1958–1990
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук (1979)
Навуковае званне
дацэнт (1985)

Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч нарадзіўся 22 красавіка 1939 года ў в. Красная Горка Ушацкага раёна ў сям'і настаўнікаў. Бацька, Іосіф Іванавіч, у 1939 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, пайшоў у партызаны. Загінуў у час прарыву блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года. У гады вайны В. Атрашкевіч разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе.

Скончыў Ушацкую сярэднюю школу (1956), працаваў ва Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 годзе паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 годзе ў сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 годзе. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага педінстытута (1962–1968).

У 1968 годзе перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 года– загадчык кафедры літаратуры, кандыдат філалагічных навук (1979), дацэнт (1985).

В. І. Атрашкевіч займаўся і літаратурнай дзейнасцю, пісаў вершы. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследуе праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе.

Памёр Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч 26 студзеня 1990 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 78.

2. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 535–536.

3. Савік, Л. С. Атрашкевіч Валерый / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1992. –. Т. 1 : Абуховіч–Ватацы – С. 132–133.