Бабаед Аляксандр (Алесь) Міхайлавіч
Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Бабаед нарадзіўся 8 кастрычніка 1958 года ў в. Чаўнышкі Бешанковіцкага раёна. У 1973 годзе скончыў Чаўнышкаўскую васьмігодку, у 1975 – СШ № 1 г. Бешанковічы. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працаваў урачом у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1980 па 1982 год вучыўся на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медінстытута. Працаваў галоўным урачом Дубраўскай участковай бальніцы Ушацкага раёна. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1999 года.
Алесь Бабаед друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», рэспубліканскіх газетах. Выдаў зборнікі вершаў «Колеры шчасця і болю», «Ля вогнішча», «Цішыня прасторы», кнігі прозы «Свячанка», «Каля чыстых крыніц» (2014).
ЛІТАРАТУРА
1. Бабаед, А. Балада пра лёс / А. Бабаед // Ратуша : літаратурны альманах. Віцебск. 2014 / уклад. А. П. Лазебная. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – С.4–5.
2. Бабаед Алесь // Маладосць. – 1986. – №6. – С. 176.
3. Бабаед Алесь // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 14–15.
4. Беляжэнка, Б. Цяжка знаходзіць вытокі / Б. Беляжэнка // Віцебскі рабочы. – 1998. – 3 чэрв. – С. 7.
5. Гук, С. «Свячанка» – выток Алеся Бабаеда / А. Прус // Народнае слова. – 2001. – 20 сак. – С. 5.
6. «Каля чыстых крыніц» // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 6 лют. – С. 8.
7. Салтук, А. Паміж сабой і словам / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2002. – 15 студз. – С. 4.