Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бабарыка Маіна Максімаўна

Дата нараджэння
21.03.1930
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
01.11.2021
Род дзейнасці
дзіцячая пісьменніца, паэтэса, журналіст
Гады творчасці
1953–2021
Узнагароды і прэміі
памятны знак ЦК ВЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі (1968)
бронзавы медаль ВДНГ СССР за цыкл тэлеперадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны – удзельнікаў ВДНГ (1975)
дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую працу на ніве беларускай літаратуры (2010) Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010)
літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі (2015)

Бабарыка Маіна Максімаўна нарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў Віцебску. Дзіцячая пісьменніца, паэтэса, журналіст.

Дзяцінства Маіны Бабарыкі выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ёй было 11 гадоў. Яе сям'я была эвакуіравана ў в. Урсала (Татарстан). У 1946 годзе яна вярнулася ў Віцебск. Спачатку скончыла сярэднюю школу № 10, потым – школу рабочай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», дзе адначасова працавала машыністкай.

У 1968 годзе скончыла факультэт пачатковых класаў Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Працавала на Віцебскай абласной студыі тэлебачання.

Першая публікацыя, якую Маіна Максімаўна лічыць пачаткам сваёй творчасці, – вершы ў фабрычнай шматтыражцы «Сцяг індустрыялізацыі» (1953).

У 1965–1985 гг. М. М. Бабарыка ўзначальвала рэдакцыю праграм для дзяцей і юнацтва. Паралельна шмат друкавалася ў абласной і рэспубліканскай прэсе.

З 1964 года ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» пачалі выходзіць кніжкі для дзяцей, якія напісала Маіна Максімаўна.

Першы зборнік вершаў Маіны Бабарыкі «Книжкина неделя» выйшаў у 1964 годзе ў выдавецтве «Беларусь», у яго ўвайшлі вершы, якія паэтэса напісала для сваіх дзяцей.

Потым выходзілі зборнікі апавяданняў «Непоседы» (1965), «Про Светку и её друзей» (1967), «За круглым оконцем» (1972), «А у нас во дворе» (1974), «Возвращение в юность» (1996), «Как заболела и поправилась телепередача» (2007), «Витебский витраж» (2017).

З 1971 года – член Саюза журналістаў СССР. З 1976 года – член Саюза журналістаў БССР. З 2005 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароджана памятным знакам ЦК ВЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі, бронзавым медалём ВДНГ СССР за цыкл тэлеперадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны – удзельнікаў ВДНГ, дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую працу на ніве беларускай літаратуры. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі па выніках 2015 года ў намінацыі «Літаратура для дзяцей».

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Жизнь без правок / Е. Алимова // Витебские вести. – 2015. – 21 марта. – С. 11.

2. Алимова, Е. Я за искренность и чистоту / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2008. – 31 янв. – С. 3.

3. Алимова, Е. «Я – молодая женщина!» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2005. – 18 марта. – С. 18.

4. Алимова, Е. «Я рисую свои стихи» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2010. – 1 апр. – С. 6.

5. Алимова, Е. «Я рисую свои стихи» / Е. Алимова // Витебские вести. – 2017. – 2 марта. – С. 20.

6. Ванич, Т. «Играю образов лавиной...» / Т. Ванич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 21 марта. – С. 11.

7. Волкова, Л. Тепло ее души / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 17 марта. – С. 11.

8. Гусаченко, Т. «Как заболела и поправилась телепередача» / Т. Гусаченко // Народнае слова. – 2007. – 28 чэрв. – С. 15.

9. Гусаченко, Т. И. Боборико Маина Максимовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 71.

10. Дроздова, Н. А возраст спрятался среди дорог / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 30 марта. – С. 2.

11. Дроздова, Н. Солнечный человек / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 21 марта. – С. 2.

12. Дроздова, Н. У таланта есть только начало / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 7 февр. – С. ХV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

13. Иванова, Г. Еще не вечер! / Г. Иванова // Народнае слова. – 2010. – 30 сак. – С. 5.

14. Пастернак, Т. Творческий юбилей / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 26 студз. – С. 5.

15. Потенкова, С. О том, что сердцу мило / С. Потенкова // Народнае слова. – 2009. – 16 мая. – С. 5.

16. Шпаковская, Г. Маина Боборико: «Я пазлы времени собрала, как могла» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 22 нояб. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Краткие биографические данные о писателях Витебщины. Кузнецова-Боборико Маина Максимовна

arrow Боборико Маина Максимовна

arrow Маина Максимовна Боборико

arrow Маина Боборико получила диплом финалиста Третьего литературного конкурса на лучшее произведение для детей «Корнейчуковская премия».