Барадзейка Людміла Леанідаўна
Барадзейка Людміла Леанідаўна, псеўданім – Сташка Грыніч.
Нарадзілася 28 жніўня 1963 года ў вёсцы Юркаўшчына Лепельскага раёна.
Скончыла сярэднюю школу № 3 г. Лепеля, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працавала ў рэдакцыях газет «Лепельскі край», «Народнае слова»,спецкорам у абласной газеце «Віцебскія весці», журналістам у раённай газеце «Ленінскі сцяг», на лепельскім тэлебачанні.
Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Крыніца», «Маладосць», «Вожык», газетах «Літаратура і мастацтва», «Віцебскі рабочы», «7 дней», калектыўных зборніках.
Піша вершы і прозу, закранае тэматыку знаходжання жанчын у сучасным грамадстве (у 2011 годзе яна была сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага гэтай праблеме).
Аўтар зборнікаў «Разгар лапацвету» (2003), «Васілёў камень» (2007).
Член Беларускага саюза журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыве ў Лепелі.
ЛІТАРАТУРА
1. Грыніч, С. Апавяданні / С. Грыніч // Маладосць. – 2006. – № 9. – С. 45–60.
2. Грыніч,С. Разгар ліпацвету : вершы / С. Грыніч. – Мінск : Беларускі кнiгазбор, 2003. – 212 с.
3. Салтук, А. Няхай адбываецца ранак / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 13 снеж. – С. 4.
4. Салтук, А. У добры шлях! / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 1 снеж. – С. 5.
СПАСЫЛКІ