Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна

Дата нараджэння
04.05.1959
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Матырына
Род дзейнасці
паэтэса, празаік

Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна нарадзілася 4 мая 1959 года ў в. Матырына Ушацкага раёна. У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у ДУА «Яслі-сад № 1 г. п. Ушачы».

Выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей. Песні на яе словы выконваюцца на ўрачыстых вечарах у райцэнтры і вёсках раёна. Творы на вершы Т. Барадзёнак гучаць і на сцэнах многіх замежных краін, бо ўваходзяць у рэпертуар знакамітага ансамбля «Талака». Шмат сваіх вершаў яна прысвяціла роднай Ушаччыне:

«Я атулена пяшчотай тваёй матчынай,

Услаўляць цябе гатова зноў і зноў,

Прыгажуня сінявокая Ушаччына –

Гераічны край зацішкаў і грамоў.

Нашых песень звонкіх пералівы,

Што нашу ў душы з маленства я,

Славяць памяць вечную «Прарыву»

І цябе, Ушаччына мая.

Мне чужы заморскі край не трэба,

Не хачу дзівосаў я чужых –

Так пад родным пад ушацкім небам

Люба мне ў мясцінах дарагіх».

Творы паэтэсы друкаваліся ў розных выданнях Віцебшчыны і рэспублікі: у альманаху «Дзвіна», у газеце «Літаратура і мастацтва», у календары «Родны край» і інш.

Тамара Барадзёнак – аўтар некалькіх кніг. У 1996 годзе выдала зборнік вершаў і навел «А я люблю... », у 1997 годзе – кнігу «Мелодыі душы маёй», у 1998 годзе – байкі і гумарэскі «І жартам, і ўсур'ёз». Душэўная цеплыня і любоў аўтара да роднага краю – у гэтых творах. Тамара Барадзёнак – пяшчотны лірык. Нямала яе твораў прысвечана сардэчным адносінам да людзей і паміж імі. Зборнік вершаў «Мой верасень» – працяг тых жа тэм адданасці любай зямлі і павагі да людзей.

На яе рахунку ўжо больш двух дзясяткаў зборнікаў вершаў. Апошні з іх «Святло малой радзімы» у лютым 2020 года прэзентаваўся ў раённай бібліятэцы ў рамках пасяджэння клуба цікавых сустрэч «Ушачане».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Каб Беларусь магла спяваць / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2020. – 2 лют. – С. 8.

2. Беляжэнка, Б. «Мой верасень» / Б. Беляжэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 22 июля. – С. 11.

3. Вітко, Я. Майстар-клас ад творцы / Я. Вітко // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 1 чэрв. – С. 3.

4. Денисов, В. И песнями становятся стихи / В. Денисов // Народнае слова. – 2009. – 2 чэрв. – С. 4.

5. Дзянісаў, В. Творчасць не мае мяжы / В. Дзянісаў // Патрыёт (Ушачы). – 2009. – 23 мая. – С. 8.

6. Камаркова, В. Гарыць агеньчык творчасці / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 29 мая. – С. 8.

7. Камаркова, В. «Мае творы – мае дзеці» / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 18 жн. – С. 5.

8. Карпаў, Р. Святло і смутак душы / Р. Карпаў // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 26 студз. – С. 8.

9. Сауліч, У. Сур'езныя жарты / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 1998. – 19 верас. – С. 7.

10. Урбан, І. З песні слова не выкінеш / І. Урбан // Віцебскі рабочы. – 1997. – 21 кастр. – С. 3.