Баравік (Новікава) Марыя Якаўлеўна
Баравік (Новікава) Марыя Якаўлеўна – беларуская паэтэса, нарадзілася 22 лютага 1946 года ў в. Праабражэнка Глыбоцкага раёна.
Вучылася ў Перадольскай сямігодцы, потым у Падсвільскай сярэдняй школе. У 1987 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі раённай газеты «Шлях перамогі» (зараз «Веснік Глыбоччыны»), працуе кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.
Пачынаючы з 1965 г., друкавалася ў газетах «Шлях перамогі», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы», «Знамя юности», «ЛіМ», «Наша слова», «Народнае слова», у часопісах «Маладосць», «Родная прырода», «Бярозка», «Вясёлка», «Роднае слова» і інш.; у калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Самавар у лесе», у альманахах «Край», «Далягляды».
У 1985 г. выйшла яе кніга паэзіі «Поле долі», у 1995 г. – зборнік паэзіі «Вір пяшчоты і журбы». Піша і для дзяцей – казкі, загадкі, вершы.
Вершы М. Баравік кранаюць даверлівай інтанацыяй і разнастайнасцю фарбаў, вызначаюцца арганічным зліццём душэўнай адкрытасці з дасканалым веданнем народнага жыцця. У іх цікава выкарыстоўваюцца эпітэты, параўнанні, матафары.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 г.
Жыве ў Падсвіллі.
ЛІТАРАТУРА
1. Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 548–549.
2. Баравік Марыя // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 16–17.
3. Боровик, М. Волшебные сказки Марии Боровик / М. Боровик ; беседовала Д. Берникович // Народнае слова. – 2008. – 20 снеж. – С. 6.
4. Гальпяровіч, Н. Дзве Марыі / Н. Гальпяровіч // Звязда. – 1997. – 4 лют. – С. 8.
5. Жыгуноў, А. Поле долі Марыі Баравік / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 24 лют. – С. 6.
6. Зінкевіч, А. Творчая ўдача Марыі Баравік / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 4 снеж. – С. 2.
7. Канапелька, А. Марыя Баравік / А. Канапелька // Народнае слова. – 2002. – 12 сак. – С. 3.
8. Марыя Баравік // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 417–418.
9. Пад тумановымі крыламі // Роднае слова. – 1996. – № 10. – С. 209.
10. «Поле долі» Марыі Баравік // Віцебскі рабочы. – 2001. – 15 сак. – С. 3.
11. Руплівец Марыя Баравік // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 9 (сак.). – С. 1.
12. Салтук, А. Саткана са святла і дабрыні / А. Салтук // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 23 лют. – С. 6.
13. Сіўко, Ф. У голасе з родным адценнем / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2001. – 24 сак. – С. 6.
14. «У часе шчымлівым і такім пяшчотным» // Веснік Глыбоччыны. – 2001. – 21 лют. – С. 3.