Барэйша Міхась Уладзіміравіч
Барэйша Міхась Уладзіміравіч нарадзіўся 4 студзеня 1950 года ў в. Новы Лад Верхнядзвінскага раёна.
Вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы, з 1965 па 1969 гг. у Наваполацкім нафтавым тэхнікуме. Працаваў на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. З'яўляўся няштатным карэспандэнтам гарадской газеты «Химик». 3 1980 года – карэспандэнт, з 1983 – намеснік рэдактара полацкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму». Кіраваў літаратурным аб'яднаннем «Наддзвінне», быў намеснікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы.
Празаік, паэт, перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года.
Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча», анталогіі «Апавяданні пра Вялікую Айчынную».
Героі твораў пісьменніка – людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцці, нясуць адказнасць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.
Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.
Памёр Міхась Уладзіміравіч 13 жніўня 1990 года. Пахаваны ў Наваполацку.
ЛІТАРАТУРА
1. Гальпяровіч, Н. Міхась / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 30 мая. – С. 12.
2. Глацёнак, Н. Ля чыстай крыніцы / Н. Глацёнак // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 4 студз. – С. 3.
3. Міхась Барэйша // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 51.
4. На памяць, як успамін // Полацкi веснік. – 2005. – 18 студз. – С. 7.
5. Салтук, А. Праўда жыцця / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 4 студз. – С. 4.
6. Салтук, А. Сагравала ягоная шчырасць / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 15 студз. – С. 3.
7. Сопікава, В. Далёкі бераг яго жыцця / В. Сопікава // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 19 лют. – С. 5.
8. Сопікава, В. Жыцця далёкі бераг / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 19 студз. – С. 4.
9. Урупіна, Г. М. Барэйша Міхась / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 259–260.