Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бас Ісідар (Ізраіль Самуілавіч)

Дата нараджэння
09.12.1913
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Род дзейнасці
крытык, літаратуразнаўца
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
з 1937
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі (1944)
ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945)

Бас Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) нарадзіўся 9 снежня 1913 года ў Віцебску ў сям'і рабочага-муляра. Крытык, літаратуразнаўца.

Скончыўшы сямігодку, І. Бас у 1928 годзе пайшоў працаваць вучнем слесара ў трамвайнае ўпраўленне. У 1929–1932 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака. З 1932 года – літсупрацоўнік абласной газеты «Віцебскі рабочы».

У 1936 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. У 1936–1937 гг. служыў у Чырвонай Арміі. З 1937 года загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты «Советская Белоруссия».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ізраіль Самуілавіч быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам. З 1947 года загадваў кафедрай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Пасля яго ліквідацыі (у 1953 годзе) працаваў старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 года – старшы выкладчык Брэсцкага педінстытута. З 1958 года – дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партшколы. У канцы 70-х гадоў выехаў за мяжу.

Першыя публікацыі І. Баса з'явіліся ў 1937 годзе. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве, у якіх на аснове архіўных матэрыялаў даследуюцца пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, узнаўляюцца невядомыя старонкі творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца абставіны стварэння «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама даследуецца сувязь беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў свету (рускага, украінскага, польскага). Шматлікія артыкулы і рэцэнзіі І. Баса друкаваліся ў зборніках і перыядычных выданнях.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бас Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 337–338.

2. Бас Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) // Беларускія перакладчыкі, даследчыкі, ілюстратары «Слова о плъку Игоревъ» / М. Г. Булахаў. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – С. 26–27.

3. Зубараў, Л. І. Бас Ісідар / Л. І. Зубараў, А. Я. Гарадніцкі // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 260–261.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Басс Израиль Самуилович