Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брэслаў Барыс Абрамавіч

Дата нараджэння
10.10.1882
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Мікуліна
Дата смерці
20.04.1943
Род дзейнасці
публіцыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху
Жанр
успаміны, артыкулы

Брэслаў Барыс Абрамавіч – удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст.

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1882 года ў в. Мікуліна Талачынскага раёна. Член РСДРП з 1899 года. У 1901 годзе за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усходнюю Сібір.

З 1904 года вёў партыйную работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу.

У 1909–1911 гг. быў слухачом партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года – супрацоўнік газеты «Праўда» (1917), рэдактар газеты «Голас праўды» ў Кранштаце.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года – дэлегат I Віцебскага губернскага з'езда Саветаў, член Віцебскага губвыканкама.

З 1918 года – сакратар Віцебскага губкама РСДРП(б) – РКП(б). З чэрвеня 1918 года – на партыйнай і савецкай рабоце ў Віцебску, Маскве.

У 1924–1925 гг. – на савецкай, гаспадарчай і дыпламатычнай рабоце.

Член ВЦВК у 1918–1919 гг.

З 1930 года працаваў намеснікам паўпрэда ў Францыі.

Барыс Брэслаў пісаў успаміны пра У. І. Леніна, збіраў звесткі пра яго жыццё і дзейнасць.

З'яўляецца аўтарам брашур: «Характар і этапы рускай рэвалюцыі», «Тры дні лютага 1917 года», «Напярэдадні Кастрычніка 1917 года» і артыкулаў пра жыццё і дзейнасць рэвалюцыянераў Сярго Арджанікідзе, Рыгора Пятроўскага, Канкордыі Самойлавай, Сямёна Сямкова. Больш за ўсё друкаваўся ў часопісе «Каторга і ссылка».

Удзельнічаў у распрацоўцы дакументальнай гісторыі палітычнай турмы, ссылкі і эміграцыі. За рэвалюцыйную дзейнасць быў чатыры разы арыштаваны. Рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

Памёр 20 красавіка 1943 года ў турме.

Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бреслав Борис Абрамавич // Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах. 1917–1924 гг. / сост.: Н. В. Воронова [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 207–208.

2. Карніловіч, Э. А. Брэслаў Барыс Абрамавіч / Э. А. Карніловіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 284.

3. Карніловіч, Э. А. Слухач школы ў Ланжумо / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 76–80.