Бубала Антон Францавіч
Бубала Антон Францавіч нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Гісялева Верхнядзвінскага раёна ў сялянскай сям'і.
У 1963 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Даўгаўпілскага педінстытута, а ў 1972 годзе завочна геаграфічны факультэт у Камсамольску-на-Амуры. Служыў у арміі, працаваў настаўнікам, завучам школы ў Латвіі, г. Амурску і ў родным горадзе – Верхнядзвінску. Пэўны час працаваў у аддзеле прапаганды і агітацыі райкама партыі, тры гады быў супрацоўнікам раённай газеты «Дзвінская праўда», узначальваў аддзел культуры райвыканкама.
З 1995 года настаўнічаў у Сенькаўскай базавай школе. Навуковы супрацоўнік рабочай групы краязнаўчага музея ў Верхнядзвінску. Прымаў актыўны ўдзел у зборы матэрыялаў і ўкладанні двухтомнай хроніка-дакументальнай кнігі «Памяць» Верхнядзвінскага раёна.
Вершы друкуе з 1972 года.
Актыўны турыст, займаецца шырокай грамадскай дзейнасцю.
ЛІТАРАТУРА
1. Бубала Антон Францавіч // Краязнаўчая газета. – 2005 – № 12 (сак.). – С. 2.
2. Буболо, А. «Верхнедвинщина – особенное место на планете» / А. Буболо ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2013. – 31 студз. – С. 16.
3. Глацёнак, Н. Ад родных вытокаў / Н. Глацёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 25 кастр. – С. 2.
4. Едчык, Е. «Мая зямля, маё карэнне тут...» / Е. Едчык // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 8 снеж. – С. 4.
5. Зубрыцкі, Э. Шчырасць адклікаецца на шчырасць / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 12 лістап. – С. 3.
6. Кляшчук, А. Творчы тандэм з Прыдзвіння / А. Кляшчук // Звязда. – 2013. – 27 крас. – С. 1.
7. Пра шчасце, пра песню і пра боль Верхнядзвіншчыны / падрыхт. У. Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 40 (кастр.). – С. 5.
8. Шпакоўская, Г. Вандроўніцкі стаж – паўстагоддзя / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 10 янв. – С. 6.