Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Даргель Мікалай Мікалаевіч

Дата нараджэння
14.01.1941
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Дворышча
Род дзейнасці
паэт, пісьменнік

Даргель Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 студзеня 1941 года ў в. Дворышча Мёрскага раёна. Паэт, пісьменнік.

У 1959 годзе скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1974 годзе – беларускі палітэхнічны інстытут (зараз – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Працоўны шлях пачаў у 1959 годзе ў г. Маладзечна, потым стаў ваенным будаўніком ва Усходняй Сібіры. Прымаў актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб'ектаў Лідскай, а затым Маладзечанскай зон і ўсяго паўночна-заходняга рэгіёна Мінскай вобласці. Прымаў удзел у будаўніцтве пасёлкаў для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

У трэсце № 19 прайшоў шлях ад прараба да кіраўніка будупраўлення, быў намеснікам дырэктара па будаўніцтве завода «Оптык» (г. Ліда), галоўным інжынерам будаўнічага аб'яднання «Маладзечнасельбуд». У апошні час узначальваў Маладзечанскае СПМК.

Ужо на пенсіі кіраваў будаўніцтвам Свята-Успенскага сабора ў г. Маладзечна. І ўвесь час пісаў вершы, спачатку для сябе. У 2001 годзе надрукаваў першы зборнік «Тебе поклон, мой дом родной», потым былі «Грустинка в тишине» (2004), «О, Русь ты Белая, моя» (2006), «Душы стамлёнае парывы» (2010). У 2017 годзе пабачыў свет зборнік «Но мы пока ещё "гусары"», а ў 2020 годзе – зборнік вершаў «Абаронцам Айчыны паклон наш нізкі, шчыры шлём» да 75-годдзя Перамогі.

Жыве ў г. Маладзечна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варта жыць! / падрыхт. Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 12 студз. – С. 7.

2. Даргель, М. Шлях да храма / М. Даргель // Міёрскія навіны. – 2020. – 9 студз. – С. 6–7.

3. Каралёў, В. Найлепшы час, як выспее душа / В. Каралёў // Мiёрскiя навiны. – 2004. – 24 крас. – С. 4.

4. Матэленак, Л. Рэзананс: «гусарам» застаюся / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 12 снеж. – С. 7.

5. Не зарасці пракладзенаму следу: Мікалай Даргель // Міёрскія навіны. – 2017. – 29 жн. – С. 6.

6. Слова пра землякоў / падрыхт. Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 28 сак. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён

arrow Молодечненская центральная районная библиотека – Даргель Мікалай Мікалаевіч