Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Давыдзенка Ніна Васільеўна

Дата нараджэння
12.06.1922
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
29.06.2012
Род дзейнасці
паэтэса
удзельніца Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
1979–2012
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
памятны медаль да 100-годдзя М. І. Шолахава

Давыдзенка Ніна Васільеўна нарадзілася 12 чэрвеня 1922 года ў Віцебску. Паэтэса.

Вучылася ў сярэдняй школе № 27 г. Віцебска, паступіла ў Маскоўскі інстытут інжынераў сувязі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшла на фронт. Прайшла дарогамі вайны ад абароны Каўказа праз Кубань і Крым, Украіну, Беларусь, Літву да Кёнігсберга.

Пасля вайны працавала намеснікам начальніка па палітчастцы ваенізаванай аховы рачнога флоту ў Віцебску, потым – бухгалтарам. Ніна Васільеўна – ветэран працы.

Першы верш «Я остаться хочу твоей сказкой» быў апублікаваны 8 мая 1979 года ў газеце «Віцебскі рабочы». З'яўляецца аўтарам кніг: «Под одной крышей» (1999), «Наперекор ветрам» (1998), «Незримый след» (2002), «Мелодии любви» (2003), «А в тишине поют сердца» (2005), «Через тернии к звездам» (2007), «Три возраста», «Хочу всё знать», «Прошлое остаётся с нами» і інш.

На яе вершы напісаны песні для дарослых і дзяцей. Акрамя паэзіі Ніна Васільеўна захаплялася музыкай, спявала.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 14 знакамі, 16 медалямі і інш.

Памерла Ніна Васільеўна 29 чэрвеня 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васильева, Н. Диплом за творчество / Н. Васильева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 16 авг. – С. 1.

2. Васильева, Н. «Я раскрываю душу вам...» / Н. Васильева // Вечерний Витебск. – 2002. – 15 июня. – С. 2.

3. Гусаченко, Т. Зримый след / Т. Гусаченко // Народнае слова. – 2007. – 16 чэрв. – С. 5.

4. Закиров, В. Зримый след Нины Давыденко / В. Закиров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 5 апр. – С. 7.

5. Ивановский, Ю. Поэзии негаснущие строки / Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2002. – 2 крас. – С. 3.

6. Краснова-Гусаченко, Т. «Прошлое остается с нами...» / Т. Краснова-Гусаченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 23 июня. – С. 7.

7. Краснова-Гусачэнка, Т. Тры ўзросты Ніны Давыдзенкі / Т. Краснова-Гусачэнка // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 11 мая. – С. 5.

8. Мы памятаем. Давыденко Нина Васильевна // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Минск : Чатыры чвэрці, 2017. – С. 510–511.

9. Олейникова, В. «Три возраста, как года времена...» / В. Олейникова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 30 апр. – С. XІІІ. – (Прил.: Вечерний Витебск).

10. Пастернак, Т. Нина Давыденко: «Только б вам было светло и тепло» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1998. – 12 верас. – С. 4.

11. Салтук, О. Кветкі незапозненыя / О. Салтук // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 12 чэрв. – С. 4.

12. Сивко, Ф. Все, чем живет поэт / Ф. Сивко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 17 янв. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Акрыленне». Літаратурны выпуск № 67. Нина Васильевна Давыденко