Драздоў Валерый Фёдаравіч
Драздоў Валерый Фёдаравіч нарадзіўся 11 лютага 1949 года ў в. Евіна Гарадоцкага раёна. Беларускі журналіст, публіцыст-аналітык, кінасцэнарыст-дакументаліст.
Скончыў Пальмінскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Падчас вучобы ў сярэдняй школе актыўна друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай прэсе і раённай газеце. Журналісцкую дзейнасць пачаў у шматтыражнай газеце «Трактар».
3 1981 года – уласны карэспандэнт, загадваў аддзелам культуры і навукі «Сельскай газеты». 3 верасня 1990 года – аглядальнік у рэдакцыі «Народнай газеты», пазней – намеснік галоўнага рэдактара і выканаўчы дырэктар.
Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў у беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх выданнях, шэрагу сцэнарыяў дакументальных кінастужак, нарысаў пра неардынарных і гераічных суайчыннікаў у друкаваных айчынных СМІ, літаратурных зборнікаў.
Вялікая колькасць матэрыялаў Валерыя Драздова была прысвечана яго малой радзіме – Гарадоччыне, яе эканамічным і сацыяльным праблемам. Тэма неперспектыўных вёсак на прыкладзе населеных пунктаў Гарадоцкага раёна ўздымалася ў дакументальным фільме «Дарога на Евіна», які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс.
Валерый Фёдаравіч Драздоў – адзіны карэспандэнт друкаваных СМІ, які прысутнічаў падчас падпісання Белавежскага пагаднення ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі 8 снежня 1991 года.
Член выканкама рады Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў журналісцкага майстэрства.
Трагічна загінуў 11 чэрвеня 2004 года ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Драздоў Валерый Фёдаравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 719–720.
СПАСЫЛКІ
Драздоў Валерый Фёдаравіч. Нашы землякі. Городокская сеть публичных библиотек