Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч

Дата нараджэння
15.07.1900
Месца нараджэння
Віцебская губерня, Вілейскі павет, в. Агароднікі
Дата смерці
20.03.1976
Род дзейнасці
паэт, празаік, перакладчык, крытык
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979)

Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў в. Агароднікі Вілейскага павета (зараз Пастаўскі раён) у сялянскай сям'і, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

У 1918 годзе скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю. У 1918–1920 гг. настаўнічаў у Тульскай вобласці, служыў у Чырвонай Арміі (1920–1921).

Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава, які закончыў у 1924 годзе. Быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер». Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР» (1922–1925), адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР (1923–1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду (1924–1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўрада Саюза ССР» (1926–1930).

Першы верш надрукаваў у 1921 годзе ў газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Сгеdо» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «I пурпуровых ветразей узвівы» (1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі – сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1959, 1965).

Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэкспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.

У 1930 годзе У. М. Дубоўка быў рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1958 года. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя».

Памёр Уладзімір Мікалаевіч 20 сакавіка 1976 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Шлях творчасці і любові да жыцця / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2010. – 17 ліп. – С. 3.

2. Давідоўскі, З. Студэнцкая справа Уладзіміра Дубоўкі / З. Давідоўскі // Маладосць. – 2017. – № 9. – С. 90–92.

3. Дранько-Майсюк, В. Казачнік Дубоўка: паводле летуценніка Давідоўскага / В. Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 6 крас. – С. 5.

4. Дубовка Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 401.

5. Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 110–111.

6. Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 66.

7. Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 513–518.

8. «Зялены ліст, чырвоны свет...» // СБ. Беларусь сегодня. – 2010. – 3 июля. – С. 17.

9. Навумовіч, У. Адзіная справа жыцця / У. Навумовіч // Полымя. – 2012. – № 12. – С. 82–90.

10. Нікіфаровіч, В. Пясняр волі і хараства / В. Нікіфаровіч // Дзеяслоў. – 2010. – № 4 (47). – С. 313–320.

11. Пацюпа, Ю. Летуценнем імчуся над краем / Ю. Пацюпа // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 16 ліп. – С. 1.

12. Пашкевіч, Т. Для нашчадкаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 19 июня. – С. 7.

13. Сопікава, В. Па залатым зярнятку – нашым дзеткам / В. Сопікава // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 27 (ліп.). – С. 5.

14. Ствол, В. «Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае» / В. Ствол // Пастаўскі край. – 2010. – 14 ліп. – С. 3.

15. Сяменас, Л. «Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа» / Л. Сяменас // Пастаўскі край. – 2010. – 4 верас. – С. 2.

16. Чарняўскі, М. Шыпшына не адцвітае / М. Чарняўскі // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 17 ліп. – С. 7.

17. Шорац, І. Увесь свяціўся мудрай дабрынёй / І. Шорац // Настаўніцкая газета. – 2010. – 24 жн. – С. 8.

18. Шыцька, Я. Містыка і прыватны архіў / Я. Шыцька // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 27 кастр. – С. 7.