Дудо Пятро (Пётр) Дзмітрыевіч
Дудо Пятро (Пётр) Дзмітрыевіч – беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся 4 верасня 1911 года ў вёсцы Забалацце Лепельскага раёна ў сялянскай сям'і.
Пачаў друкавацца з 1934 года. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі.
3 1935 года служыў у Чырвонай Арміі.
Член КПСС з 1939 года.
У 1940 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску.
З 1940 года – намеснік рэдактара газеты «Вольная праца» ў Беластоку.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў палітработнікам, супрацоўнічаў у армейскім друку.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
З 1949 года – карэспандэнт газеты «Во славу Родины» (Мінск).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.
Аўтар аповесці «Першы салют» (выдадзена ў 1953 годзе ў часопісе «Полымя» ў № 6 і асобнай кнігай у 1958) і сатырычнай камедыі «Чортаў тузін» (апублікавана ў № 5 часопіса «Полымя» за 1959 год, асобнай кніжкай вышла ў 1963 годзе).
Памёр 23 лютага 1958 года.
Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарбачоў, М. Франтавік, пісьменнік, журналіст / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 10 чэрв. – С. 2.
2. Дудо Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 401.
3. Дудо Пятро // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – Т. 2 : Габой–Карціна. – С. 376.
4. Дудо Пятро (Пётр) Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 255.
5. Дудо Пятро (Пётр Дзмітрыевіч) // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 583.
6. Шлег, Т. Пётр Дудо / Т. Шлег // Лепельскi край. – 2006. – 6 кастр. – С. 5.