Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Філіповіч Марыя Канстанцінаўна

Дата нараджэння
01.01.1947
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Смётанка
Дата смерці
16.02.2003
Род дзейнасці
пісьменніца
1974–2003

ФІЛІПОВІЧ МАРЫЯ КАНСТАНЦІНАЎНА нарадзілася 1 студзеня 1947 года ў в. Смётанка Аршанскага раёна ў сялянскай сям'і.

У Смётанцы скончыла 7 класаў, вучылася ў Дубровенскай вячэрняй сярэдняй школе № 1. Вучылася ў Магілёўскім медыцынскім вучылішчы (1965–1968). Завочна вучылася ў Літаратурным інстытуце ў Маскве (1974–1980). Працавала фельчарам спачатку ў Віцебскай, потым у Мінскай вобласці (1968–1982). Некаторы час была выхавальніцай у Мінскім тэхнічным вучылішчы № 11 (1982–1983), бібліятэкарам у Оршы (1983–1984). 3 1984 года па 1985 год супрацоўніца рэдакцыі шматтыражнай газеты «Трыбуна наватара» (Орша). У 1985–1990 гг. на творчай рабоце. 3 1991 года спецкарэспандэнт газеты «Набат», з 1992 – газеты «Рэспубліка».

Літаратурны шлях Марыі Філіповіч пачаўся ў 1974 годзе з напісання 4 апавяданняў на творчы конкурс пры паступленні ў Літаратурны інстытут. Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку з'явіліся ў 1978 годзе (апавяданне «Сустрэча» ў «Нёмане» і «Дванаццаць месяцаў» пад Новы год» у «Бярозцы»). У яе творах адчуваецца добрае веданне штодзённага жыцця.

Памерла Марыя Канстанцінаўна 16 лютага 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васілевіч, А. Памерла Марыя Філіповіч / А. Васілевіч // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 7 сак. – С. 15.

2. Марыі Філіповіч – 50 // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 27 снеж. – С. 12.

3. Марыя Філіповіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 555.

4. Прыняты ў Саюз пісьменнікаў // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 24 крас. – С. 11.

5. Салтук, А. У добры шлях / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 1987. – 7 мая. – С. 2.