Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фёдараў Яўген Аляксандравіч

Дата нараджэння
15.01.1897
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. п. Відзы
Дата смерці
02.03.1961
Род дзейнасці
пісьменнік
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга

Фёдараў Яўген Аляксандравіч нарадзіўся 15 студзеня 1897 года ў г. п. Відзы Браслаўскага раёна, рускі савецкі пісьменнік.

Дзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі – на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922–1932 гг. займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы – кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.

У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.

3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.

Асноўныя тэмы твораў – гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна – трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага сцяга.

Памёр Яўген Аляксандравіч 2 сакавіка 1961 года ў Ленінградзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Таленавіты пісьменнік // Віцебскі рабочы. – 1957. – 20 студз. – С. 3.

2. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 290–291.

3. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 171–172.

4. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 595.

5. Яны абаранялі горад Леніна // Віцебскі рабочы. – 1974. – 29 студз. – С. 2.

6. Яўген Аляксандравіч Фёдараў // Браслаўская звязда. – 2004. – 26 чэрв. – С. 5.