Гальпяровіч Навум Якаўлевіч
ГАЛЬПЯРОВІЧ НАВУМ ЯКАЎЛЕВІЧ нарадзіўся 14 студзеня 1948 года ў Полацку, беларускі паэт, публіцыст, журналіст.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Полацку працаваў на полацкім шклозаводзе (1966–1967).
Вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ (1967–1970). У 1979 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава.
Працаваў карэктарам (1967–1970), старшым літсупрацоўнікам полацкай газеты «Сцяг камунізму» (1971–1977), затым рэдактарам радыёвяшчання ПА «Палімір» (1977–1980), карэспандэнтам наваполацкай газеты «Хімік» (1980–1981).
З 1981 года – уласны карэспандэнт Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні па Віцебскай вобласці. З 1997 года працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». З 2002 года – галоўны рэдактар, намеснік галоўнага дырэктара, затым – галоўны дырэктар дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё (радыёстанцыя «Беларусь»). Зараз – намеснік дырэктара – загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Вядзе аўтарскую праграму «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», дзе гутарыць з дзеячамі беларускай навукі і мастацтва.
Член Саюза журналістаў Беларусі (1975). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990). Старшыня Полацкага зямляцтва ў г. Мінску.
Паэт, празаік, публіцыст. Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1967 года. Дэбютаваў як паэт у наваполацкай газеце «Хімік». Аўтар паэтычных зборнікаў «Брама» (1990), «Востраў душы» (1995), «Струна» (1997), «Святло ў акне» (2002), «Колас i рэха» (2005), «Насцеж» (2008), «В ожидании любви» (2010), «На трапяткім агні» (2012), «Сюжэт для вечнасці» (2013), «Час лістападу» (2018), «На скрыжаванні сноў» (2018), «Подых пяшчоты» (2019) і інш. На вершы паэта напісаны песні беларускімі кампазітарамі. Творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.
Заслужаны журналіст Беларусі, член прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член праўлення Беларускага фонда культуры і інш. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010). У 2012 годзе яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка», у 2014 годзе – «Ганаровы грамадзянін г. Полацка». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага (2018). Узнагароджаны знакам «За заслугі перад Полацкам».
У 2021 годзе Навум Якаўлевіч удастоены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры».
ЛІТАРАТУРА
1. Воцінава, С. Па Полацку мінулага з Навумам Гальпяровічам / С. Воцінава // Маладосць. – 2017. – № 8. – С. 100–104.
2. Гальперович, Н. Я. Слово за слово / Н. Я. Гальперович ; беседовала Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2014. – 13 июня. – С. 1. – (Прилож.: ТВ твоего дома).
3. Гальперович Наум Яковлевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 31.
4. Гальперович Наум Яковлевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 290.
5. Гальпяровіч, Н. Я. Аб культуры і вечным / Н. Гальпяровіч ; гутарыў У. Пісараў // Настаўніцкая газета. – 2021. – 4 снеж. – С. 24.
6. Гальпяровіч, Н. Я. Галасы, што ажыўляюць гісторыю / Н. Я. Гальпяровіч ; гутарыла Я. Будовіч // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 22 ліп. – С. 11.
7. Гальпяровіч, Н. Я. Навум Гальпяровіч: «Я ўтойваў сваю летуценнасць...» / Н. Гальпяровіч ; гутарыла А. Драпко // Звязда. – 2021. – 3 лістап. – С. 11.
8. Гальпяровіч, Н. Я. Навум Гальпяровіч: «Як каханне: глыбокае і высокае, на ўсё жыццё...» / Н. Гальпяровіч ; гутарыла Я. Будовіч // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 12 сак. – С. 5.
9. Грышчук, А. Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» / А. Грышчук // Маладосць. – 2012. – № 4. – С. 115–117.
10. Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. – 2011. – № 1. – С. 12–21.
11. Купрэвіч, Н. Шлях Навума Гальпяровіча / Н. Купрэвіч // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 5 (люты). – С. 5.
12. Медаль Францыска Скарыны // Полацкі веснік. – 2010. – 8 кастр. – С. 1.
13. Навум Гальпяровіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 119–120.
14. Нашы віншаванні // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 2 (студз.). – С. 6.
15. Прыгодзіч, З. Спелы жнівень Навума Гальпяровіча / З. Прыгодзіч // Звязда. – 2018. – 13 студз. – С. 13.
16. Стадольнік, І. «Хочаш быць беларусам – пішы па-беларуску» / І. Стадольнік // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 18 студз. – С. 8.
17. Старасценка, Т. Свет ягонага радка / Т. Старасценка // Маладосць. – 2004. – № 6. – С. 131–135.
18. Урупіна, Г. М. Гальпяровіч Навум Якаўлевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 102–103.
19. Чэмер, М. «Дзяцінства ў мяне было індывідуальнае. Не калектыўнае...» / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2015. – 28 сак. – С. 8.
20. Шалахоўскі, А. Шлях пачынаўся з Полацка / А. Шалахоўскі // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 6 (люты). – С. 7.
21. Шалахоўскі, А. Юбілей паэта Навума Гальпяровіча / А. Шалахоўскі // Наша слова. – 2018. – 7 лют. – С. 4.
22. Шыцька, Я. Энергія суразмоўцы / Я. Шыцька // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 15 студз. – С. 2.