Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарановіч Віталь Рыгоравіч

Дата нараджэння
1952
Месца нараджэння
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Ермакі
Дата смерці
17.04.2012
Род дзейнасці
паэт
Спецыялізацыя
літаратура
Жанр
вершы, песні

Гарановіч Віталь Рыгоравіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Ермакі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Ермакоўскай васьмігадовай школе (1959–1967) і Хоўхлаўскай СШ (скончыў у 1969).

Служыў у Савецкай Арміі ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (1970–1972). Пасля арміі некаторы час працаваў у выдавецтве «Вышэйшая школа», а затым на паліграфічнай фабрыцы «Чырвоная зорка» ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) (1977). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задарожскай васьмігадовай школы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З 1979 па 1983 гг. узначальваў Кіраўскую сярэднюю школу на Глыбоччыне. На працягу 1983 па 2004 гг. – дырэктар СШ № 3 г. Глыбокае. У 2004 г. выбраны старшынёй Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Займаўся папулярызацыяй беларускамоўнага навучання. Быў сябрам Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы.

Друкавацца пачаў рана. У школьны час вершы змяшчаліся на старонках рэспубліканскага часопіса «Бярозка», раённай газеты «Святло камунізму». У гады службы ў арміі актыўна супрацоўнічаў з рэдакцыяй ваеннай газеты «Слава Родины» Прыкарпацкай ваеннай акругі. Калі быў студэнтам філфака, друкаваўся ў інстытуцкай газеце «Савецкі настаўнік». У 1978 г. выступіў з падборкай вершаў у рэспубліканскім часопісе «Маладосць». У гэтым самым годзе з'явілася першая публікацыя вершаў на старонках штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З гэтага часу рэгулярна друкуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку.

Неаднаразова ўдзельнічаў у літаратурных семінарах у Каралішчавічах. У 1997 г. ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў першы зборнік вершаў «Беразвечча», які быў адзначаны складальнікамі анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя «Краса і сіла»: «...хоць запозненая, але яркая кніга». Кніга была станоўча ацэнена беларускай крытыкай. Наступныя лірычныя зборнікі: «Святло блакіту» (2002), «Саракі» (2007), «Нараджэнне вады» (2011) выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Гэтае ж выдавецтва ў 2003 годзе выпусціла зборнік песень «Глыбоцкі вальс» (у сааўтарстве з самадзейным кампазітарам Г. Шаколай). Лаўрэат літаратурнай прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2009 года (прэмія прысуджана за кнігу вершаў «Саракі»).

Памёр 17 красавіка 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравік, М. Віталь Гарановіч – у вершах і песнях застаўся / М. Баравік // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 29 траўня. – С. 4.

2. Баравік, М. Незабыўны / М. Баравік // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 17 крас. – С. 5.

3. Гарановіч Віталь // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 28–29.

4. Ён жыве і будзе жыць у памяці нашчадкаў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 6 студз. – С. 4.

5. Жыгуноў, А. Дырэктар / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2004. – 21 жн. – С. 2.

6. Жыгуноў, А. Ягонае прызванне – быць паэтам / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 6 лют. – С. 1, 6.

7. Зінкевіч, А. «Гады – плыты жыцця ракі» / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 12 студз. – С. 2.

8. Кухта, Г. «У моцнага ветру – моцны дух» / Г. Кухта // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 6 лют. – С. 5.

9. Кухта, Г. Энергія жыцця / Г. Кухта // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 6 студз. – С. 4.

10. Мятліцкі, М. Ён будзе жыць у памяці нашчадкаў: яго Беразвечча / М. Мятліцкі // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 17 крас. – С. 5.

11. Плавінскі, Г. Памяці Паэта, Настаўніка, Сем'яніна / Г. Плавінскі // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 12 лют. – С. 6.

12. Сутула, Г. Успаміналі Віталя Гарановіча / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 29 сак. – С. 8.

13. Суханаў, А. Прэмія – паэту і настаўніку / А. Суханаў // Народнае слова. – 2009. – 29 верас. – С. 5.

14. Сярогіна, Д. «Паэты не нараджаюцца выпадкова...» / Д. Сярогіна // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 28 студз. – С. 7.

15. Усцінаў, А. Педагог, паэт, патрыёт, грамадзянін / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 11 лют. – С. 3.