Гіруцкі Анатоль Антонавіч
Гіруцкі Анатоль Антонавіч – беларускі мовазнаўца, пісьменнік.
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў былой вёсцы Смаляны Талачынскага раёна.
У 1877 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1982 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1991 года – у Беларускім педагагічным інстытуце (з 1994 – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы).
Доктар філалагічных навук (1991), прафесар філалагічных навук (1993).
Даследуе праблемы русістыкі, беларусістыкі, нейралінгвістыкі, рэлігіязнаўства, тэорыю і філасофію мовы.
Асноўныя працы: «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова...» (1990, сумесна з А. Я. Міхневічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Нейралінгвістыка» (2008, сумесна з І. Гіруцкім) і інш.
Аўтар рамана «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005) і «Паход» (2006).
ЛІТАРАТУРА
1. Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 263.
2. Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 31–32.
3. Гируцкий Анатолий Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 300.
4. Гируцкий Анатолий Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 40.
5. Старычонак, В. Да юбілею Анатоля Гіруцкага / В. Старычонак // Роднае слова. – 2008. – № 10. – С. 46.