Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гушча Ян

Дата нараджэння
24.12.1917
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, ф. Загасцінне
Дата смерці
26.06.1986
Род дзейнасці
паэт, празаік, перакладчык
Гады творчасці
1933–1986

Гушча Ян нарадзіўся 24 снежня 1917 года ў ф. Загасцінне Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Паэт, празаік, перакладчык.

Скончыў гімназію ў г. Дзісна. Дэбютаваў у 1933 годзе вершам «Горад». У 1934 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, адначасова вучыўся ў Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні, якую скончыў у 1939 годзе. У 1937 годзе стаў сябрам Прафсаюза польскіх пісьменнікаў. На працягу 1935–1939 гг. публікаваў вершы, эпіграмы і рэцэнзіі ў шматлікіх польскіх часопісах. У красавіку 1940 года быў вывезены ў Казахстан. У 1943 годзе ўступіў у Войска Польскае, дзе служыў афіцэрам 3-й дывізіі пяхоты імя Р. Траўгута. У 1944 годзе працаваў у Саюзе польскіх патрыётаў у Маскве, рэдакцыі двухтыднёвіка «Nowe Widnokregi».

У ліпені 1944 года пераехаў у Польшчу, спачатку ў Люблін, а ў канцы 1945 года пасяліўся ў г. Лодзь і стаў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1955–1957 гг. – сябра рэдакцыйнай калегіі двухтыднёвіка «Кгопіка». У 1950–1980 гг. публікаваў паэтычныя творы, прозу і пераклады, галоўным чынам на беларускай мове. У 1970–1971 гг. – галоўны рэдактар лодзінскага квартальніка «Оsnowa».

Вершаваныя творы аўтара апублікаваны ў зборніках «Балада пра падарожных», «Штодзённасць кахання», «Выбраныя вершы», «Сентыментальнае падарожжа», «Размовы і заклёны», «Гады сярод гадоў». 3борнік вершаў «Стары павільён» у 1969 годзе атрымаў узнагароду за найлепшую паэтычную кнігу 25-годдзя. Аўтар аповесцяў «Мястэчка пад Альшанкай», «Пярсцёнак з кайданоў», шматлікіх апавяданняў. 3 яго эсэістыкі вылучаюцца «Успаміны не заўсёды журботныя», якія тычацца літаратурнага жыцця Вільні ў міжваенны перыяд, зборнік успамінаў і рэпартажаў «Здарэнні і прызнанні», а таксама «Урыўкі, эпізоды, нарысы» з нарысам «Паэт Белай Русі» пра Ф. Багушэвіча. Сатырычныя творы Я. Гушчы ўвайшлі ў зборнікі «Ані так, ані сяк», «Дажынкі ў Адамове», «Аб людзях з людзьмі», «Розныя нашыя справы», «Ноч перад агульным сходам», «Зачараваны банкнот», «Жарты, сатыры, эпіграмы». Ён пераклаў з беларускай мовы апавяданні 20 аўтараў, выдадзены пад назвай «Мае мядзведзі і іншыя беларускія апавяданні» (1975); выбраныя апавяданні У. Караткевіча пад агульнай назвай «Блакіт і золата дня» (1976). Рэдагаваў польскае выданне выбраных вершаў М. Багдановіча. З'яўляўся складальнікам зборнікаў «Анталогія беларускай паэзіі» (1978), «Беларускія вершы» (1971), для якіх пераклаў большасць вершаў. Паэзія Я. Гушчы ў перакладах на беларускую мову шырока прадстаўлена ў зборніку «Горад мільённы і мы» (1972). У беларускім перакладзе выйшла таксама яго кніга «Пан Грыцыян і іншыя» (1976). Многія творы тэматычна звязаны з Беларуссю (апавяданне «Лямпа», вершы «Да сябра-беларуса», «Вязынка», зборнік эсэ «Аповесці ў чорных рамках»). Яго творы перакладаліся на беларускую мову.

У 1975 годзе Ян Гушча атрымаў узнагароду за дасягненні ў галіне навукі і культуры (г. Лодзь). Таксама ён адзначаны Залатым крыжам заслугі (1955), кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы (1969).

Памёр 26 чэрвеня 1986 года. У 2013 годзе ў г. Дзісна, на будынку, дзе калісьці жыў будучы паэт, усталявана мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гушча Ян // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 96–97.

2. Гушча Ян // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 57–58.

3. Гушча Ян // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 527–528.

4. Гуща Ян // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 348.

5. Ермалёнак, В. Дзве мемарыяльныя дошкі землякам / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 41 (лістап.). – С. 2.

6. Ермалёнак, В. Слова краязнаўцы / В. Ермалёнак // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 8 лістап. – С. 14.

7. Ермалёнак, В. Ян Гушча / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1987. – 26 жн. – С. 2.

8. Панізнік, С. Хто ёсць нашы / С. Панізнік // Міёрскія навіны. – 2003. – 5 жн. – С. 3.

9. Пукшанскі, А. Ушануюць памяць славутых землякоў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 8 кастр. – С. 6.

10. Степанская, Т. В память о земляках / Т. Степанская // Витебские вести. – 2013. – 15 окт. – С. 2.

11. Творцы першай хвалі: Ян Гушча / падрыхт. Л. Матэлёнак // Міёрскія навіны. – 2017. – 20 чэрв. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён