Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калодзежны Леанід Трафімавіч

Дата нараджэння
28.02.1935
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Солаўе
Дата смерці
26.12.2003
Род дзейнасці
пісьменнік
1958–2003

КАЛОДЗЕЖНЫ ЛЕАНІД ТРАФІМАВІЧ нарадзіўся 28 лютага 1935 года ў вёсцы Солаўе Аршанскага раёна ў сялянскай сям'і.

У 1951–1953 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы, у 1954–1955 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1958–1960 гг. – супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г. – мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе (літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна»), у 1967 годзе газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала навелы «Падасінавікі» і «Жорсткасць». Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975) і «Бярозы ў жыце» (1981). У перыядычным друку пабачылі свет аповесці: «Буян» (1992), «Вечнасць дымоў» (1996), «Пад халодным небам» (1998) і інш.

Тэматычна творы Л. Калодзежнага звязаны переважна з жыццём вёскі. Апавяданні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры з вельмі адчувальным адбіткам мяккага і адначасова стрыманага лірызму.

Памёр Леанід Трафімавіч 26 снежня 2003 года.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Ад жыцця і ад сэрца // Вёрсты пройдзенных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня,2003. – С. 149–155.

2. Жук, І. В. Калодзежны Леанід / І. В. Жук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 3 : Івашын–Кучар. – С. 119.

3. Калодзежны Леанід Трафімавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 424.

4. Леанід Калодзежны // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 251.

5. Маркевіч, М. Здолеў сказаць харошае / М. Маркевіч // Народнае слова. – 2005. – 26 лют. – С. 7.

6. Маркевіч, М. Спадчына земляка / М. Маркевіч // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 1 лют. – С. 3.

7. Маркевіч, М. «Табе ў жыцці трывог хапала…» / М. Маркевіч // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 10 чэрв. – С. 15.

8. Салтук, А. Зямная мелодыя / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 26 лют. – С. 4.

9. У творчасці і сэрцах : Л. Калодзежны // Аршанская газета. – 2005. – 26 лют. – С. 2.