Канапелька Анатоль Мікалаевіч
Канапелька Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся 16 лістапада 1939 года ў м. Расоны ў сям'і служачага.
Вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Полацка.
Скончыў з адзнакай філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута.
3 1961 года – на педагагічнай працы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
Літаратурную працу пачаў яшчэ ў гады вучобы ў школе. У 1955 годзе першыя вершы з'явіліся на старонках полацкай газеты «Сцяг камунізму», у газеце «Віцебскі рабочы», а ў 1958 годзе надрукаваны вершы «Якубу Коласу», «Ружа» (альманах «Дзвіна»).
Вершы Анатоля Канапелькі друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Работніца і сялянка», «Бярозка», у рэспубліканскіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Настаўніцкая газета» і ў іншых выданнях.
Аўтар паэтычных кніг «Зямная сімфонія» (1966), «Сустрэчы» (1979), «Музыка лістапада» (1999) і шэрагу навуковых прац і артыкулаў пра Яна Баршчэўскага, Петруся Броўку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна.
Аўтар-складальнік зборніка творчых біяграфій паэтаў, жыццё якіх звязана з Віцебшчынай, – «Старонкі творчых біяграфій» (2003).
Пераклаў на беларускую мову вершы смаленскіх паэтаў М. Рыленкова, А. Мішына, Ю. Пашкова, У. Прастакова, з польскай мовы – балады і вершы Яна Баршчэўскага, Тадэвуша Лады-Заблоцкага, з цыганскай – вершы Вальдэмара Калініна.
У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ёсць спектакль «Руслан і Людміла» і п'еса А. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце – лепш» (пераклад А. Канапелькі).
Некалькі гадоў запар Анатоль Мікалаевіч вёў на старонках газеты «Народнае слова» рубрыку «Анталогія беларускай паэзіі». 3 чытацкіх пісьмаў і водгукаў вядома, што гэтыя публікацыі спатрэбіліся ў працы многім настаўнікам, краязнаўцам, для вучобы – школьнікам, студэнтам, для душы – аматарам прыгожага пісьменства. Было апублікавана каля паўсотні артыкулаў.
Паэзія Анатоля Канапелькі стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у любові да краю бацькоў. Вершы яго вельмі лірычныя, душэўныя. Яны нясуць зарад ранішняй свежасці, крынічнай чысціні, зоркавай светласці.
Творы паэта перакладзены на рускую, украінскую і іншыя мовы.
Дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Памёр Анатоль Канапелька 18 снежня 2002 года.
Пахаваны ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Віхроў, А. Лаўрэаты прэміі знакамітага земляка / А. Віхроў // Вiцебскі рабочы. –2003. – 22 лістап. – С. 1.
2. Гальпяровіч, Н. Анатоль Канапелька / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 7 лют. – С. 10.
3. Гучыць «Музыка лiстападу» // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 3 снеж. – С. 3.
4. Іофе, Э. Пісьменнікі і мастакі – краязнаўцы Віцебшчыны / Э. Іофе // Роднае слова. – 2012. – № 9. – С. 80–82.
5. Канапелька Анатоль // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 40–42.
6. Конахава, Н. «Даў анёла табе дабрынi прамянiстай...» / Н. Конахава // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 25 нояб. – С. 2.
7. Нарадзіўся зоркаю... / падрыхт. А. Саматой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 11 дек. – С. 4.
8. Нафрановіч, А. Развітальнае слова / А. Нафрановіч // Народнае слова. – 2003. – 25 студз. – С. 8.
9. Прыняты ў саюз беларускіх пісьменнікаў // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 3 крас. – С. 4.
10. Салтук, А. У добры шлях! / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 1998. – 29 мая. – С. 8.
11. Саматой, І. Жыццё прадоўжыцца ў песні / І. Саматой // Маладосць. – 2015. – № 5.–С. 122–127.
12. Симанович, Д. Памяти друга / Д. Симанович // Народнае слова. – 2002. – 21 снеж. – С. 8.
13. Сіўко, Ф. «Чалавек нараджаецца Зоркаю...» / Ф. Сіўко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 23 янв. – С. 15.
14. Шпакоўская, Г. Анатоль Канапелька / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2003. – 4 студз. – С. 5.
15. Шпакоўская, Г. «Святло душы аддаўшы людзям» / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2014. – 20 дек. – С. 6.