Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казура Станіслаў Вінцэнтавіч

Дата нараджэння
02.08.1881
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, ф. Тэклінаполь
Дата смерці
30.11.1961
Род дзейнасці
кампазітар, харавы дырыжор, педагог

Казура Станіслаў Вінцэнтавіч нарадзіўся 2 жніўня 1881 года ў фальварку Тэклінаполь (зараз Пастаўскі раён) у сям'і багатага польскага шляхціца. Кампазітар, харавы дырыжор, педагог.

У 1910 годзе скончыў Варшаўскую кансерваторыю, акадэмію «Санта-Чэчыля» ў Рыме (1914), затым вучыўся ў Сарбоне (Парыж).

У 1914–1916 гг. быў харавым дырыжорам Варшаўскай філармоніі. З 1916 года выкладаў музычна-тэарэтычныя прадметы, спевы і харавое дырыжыраванне ў Варшаўскай кансерваторыі, дзе стварыў першы ў Польшчы факультэт, які рыхтуе настаўнікаў спеваў для агульнаадукацыйных школ. Напісаў падручнікі для агульнаадукацыйных і музычных школ.

У канцы 1910-х гг. арганізаваў хор «300 детей Повисля» (раён Варшавы), аратарыяльны хор Варшаўскай філармоніі, Польскую народную капэлу і інш. У 1940–1944 гг. выкладаў у Тайнай варшаўскай кансерваторыі. У 1945–1951 гг. – прафесар і рэктар Вышэйшай музычнай школы ў Варшаве. Аўтар харавых і вакальна-сімфанічных твораў. Яму належаць таксама оперы «Казка» («Bajka», 1916) і «Вяртанне» ( «Powrot», 1936), араторыі, сімфанічная паэма «Маладосць» і інш.

У канцы 20-х гадоў у в. Камаі Пастаўскага раёна С. В. Казура запісаў беларускія народныя песні, частку з іх апрацаваў для аматарскіх хароў і голаса сола, у тым ліку «Чырвоная калінанька», «Малады дубочак». roksa

Памёр Станіслаў Вінцэнтавіч 30 лістапада 1961 года. Пахаваны на могілках у Варшаве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Драўніцкі, І. Дырыжор, арганіст, кампазітар, публіцыст, педагог / І. Драўніцкі // Пастаўскі край. – 2012. – 6 лістап. – С. 4.

2. Казура Станіслаў // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 110–137.

3. Казура Станіслаў // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 83.

4. Казура Станіслаў // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 519.

5. Казуро Станислав // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 473.

6. От Постав до Варшавы... он прошёл этот путь – композитор, педагог, дирижер // Уроженцы Витебщины в художественной культуре стран близкого и дальнего зарубежья : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. – С. 187–191.

7. Шумская, І. М. Прадстаўнікі беларускай музычнай культуры на Віленшчыне ў першай палове ХХ стагоддзя / І. М. Шумская // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 3. – С. 28–33.