Кенька Міхаіл Паўлавіч
Кенька Міхаіл Паўлавіч нарадзіўся 8 лютага 1947 года ў в. Верацеі Пастаўскага раёна, беларускі літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук (1983).
У 1969 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 года – аспірант, з 1976 года – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі Навук Беларусі, з 1983 года – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 года – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1988 годзе Міхаіл Паўлавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Друкуецца з 1974 года. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова – перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: летапіс жыцця і творчасці» (1987). Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, з чэшскай – «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Верабей, А. Шматграннасць яго асобы / А. Верабей // Роднае слова. – 2007. – № 2. – С. 7–8.
2. Кенька Міхаіл Паўлавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 519.
3. Міхась Кенька // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 274.
4. Савік, Л. С. Кенька Міхась / Л. С. Савік, М. П. Барташэвіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1994. – Т. 3 : Івашын–Кучар. – С. 224–225