Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч
Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч нарадзіўся 7 сакавіка 1912 года ў в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927–1929), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931–1933). Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929–1931), «Чырвоная змена» (1933– 1934), «Звязда» (1936–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 года быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону.
Працуючы ў газеце «Звязда» напісаў аповесць «Братэрства», потым выйшаў працяг – аповесць «Рэха ў гарах». Пазней, у пачатку 50-х гадоў, на паліцах кніжных магазінаў з'явілася новая кніга пісьменніка – раман «Даль палявая». Вынікам плённай творчай работы Тараса Хадкевіча стаў раман «Песня Дзвіны» пра будаўніцтва новага горада на Дзвіне. Шмат пісаў для дзяцей: кнігі «За сінім лесам», «На новым месцы», «Спеюць яблыкі», «Жыла-была казка».
За літаратурную і грамадскую дзейнасць Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», многімі медалямі. Яму прысвоена ганаровае званне «Заслужанага работніка культуры Беларусі».
Памёр Тарас Канстанцінавіч 14 жніўня 1975 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Глацёнак, Н. Імя на літаратурнай карце Верхнядзвіншчыны / Н. Глацёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 5 сак. – С. 1.
2. Дзядзюля, А. Зачараваны Дзвіною / А. Дзядзюля // Звязда. – 2012. – 7 сак. – С. 2.
3. Есакаў, А. Такі быў Тарас Хадкевіч / А. Есакаў // Літаратура і мастацтва. – 1979. – 6 ліп. – С. 4.
4. Зімацкая, А. Ён сэрца нам сваё пакінуў / А. Зімацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 20 сак. – С. 5.
5. Князева, К. Памяць пра Тараса Хадкевіча захоўваюць у вёсцы Шайцерава на Верхнядзвіншчыне / К. Князева // Народнае слова. – 2012. – 5 чэрв. – С. 8.
6. Разанаў, І. І. Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч / І. І. Разанаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–«Яшчур». – С. 432.
7. Собаль, В. На пульсе сучаснасці / В. Собаль // Віцебскі рабочы. – 1972. – 8 сак. – С. 3.
8. Тарас Хадкевіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 557–558.
9. Хадкевич Тарас Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 563.
10. Чыгрын, І. П. Хадкевіч Тарас / І. П. Чыгрын // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 6 : Талалай–Яфімаў. Дадатак. – С. 158–164.