Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Халіп Уладзімір Трафімавіч

Дата нараджэння
07.09.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Двор Пліна
Род дзейнасці
драматург, тэатразнаўца
Навуковая ступень
кандыдат мастацтвазнаўства (1975)

Халіп Уладзімір Трафімавіч нарадзіўся 7 верасня 1939 года ў в. Двор Пліна Ушацкага раёна. Беларускі драматург, тэатразнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1963). З 1970 года – інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я салдат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п'есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варатынская, Г. З плінскай вясковай сцяжыны... / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2009. – 31 кастр. – С. 3.

2. Варатынская, Г. Кінематаграфіст з Ушаччыны / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 22 снеж. – С. 4.

3. Халіп Уладзімір Трафімавіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 553.