Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч

Дата нараджэння
25.10.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Дата смерці
20.11.1989
Род дзейнасці
пісьменнік, журналіст
Жанр
проза
Узнагароды і прэміі
прэмія Ленінскага камсамола БССР (1972)

Хазанскі Уладзiмiр Якаўлевiч нарадзiўся 25 кастрычнiка 1923 года ў г. Гарадок. Журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР.

У лiпенi 1941 года сям'я Хазанскіх эвакуіравалася ў Алапаеўскi раён Свярдлоўскай вобласцi. Уладзiмiр Якаўлевіч паступiў вучыцца на факультэт журналiстыкi Свярдлоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, але пасля смерцi бацькi ў сувязi з цяжкiмi матэрыяльнымi ўмовамi быў вымушаны пакiнуць вучобу. Працаваў мантажнiкам, грузчыкам на заводзе. У вераснi 1942 года зноў пачаў вучыцца i, атрымаўшы дыплом, па накiраваннi ЦК ВКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь. Працаваў журналістам у газетах «Савецкая Беларусь» і «Віцебскі рабочы».

У 1949 годзе журналiст Хазанскi быў залiчаны ў штат «Чырвонай змены», адпрацаваў уласным карэспандэнтам па Вiцебскай вобласцi больш за 40 гадоў.

У 1972 годзе Уладзiмiр Якаўлевiч стаў лаўрэатам прэмii Ленiнскага камсамола БССР – за шматгадовую працу ў камсамольскiм друку.

Аўтар дакументальных аповесцей «Ася», «Спытайце ў бяроз», якія расказваюць пра падпольшчыкаў г. Полацка і ўдзельнікаў Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля.

Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п'есу «Юныя мсціўцы», якая ставілася ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.

Памёр Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі 20 лiстапада 1989 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лыскавец, В. Пошукі і знаходкі журналіста / В. Лыскавец // Віцебскі рабочы. – 1973. – 8 жн. – С. 4.

2. Матеюн, А. Ни дня без строчки / А. Матеюн // Витебские вести. – 2013. – 26 окт. – С. 11.

3. Монолог о друге // Краеведческие очерки и статьи / М. Рывкин ; сост., предисл., примеч. А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 60–62.

4. Рывкин М. Монолог о друге / М. Рывкин // Мишпоха. – 1995. – № 1. – С. 49–51.

5. Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 720–721.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ганарыўся працай у «Чырвонцы»

arrow Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч. Нашы землякі. Городокская сеть публичных библиотек