Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кірылаў Герман Іларыёнавіч

Дата нараджэння
15.12.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
апавяданні

Кірылаў Герман Іларыёнавіч нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў г. п. Шаркаўшчына. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1991). Закончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у раённай газеце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркаўшчынскага райкама камсамола, намеснікам рэдактара мёрскай раённай газеты «Сцяг працы». 3 1 снежня 1965 года прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 па 1995 гг. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 па 1999 гг. – карэспандэнт шматтыражнай газеты «Трудавая змена» Полацкага вытворчага аб'яднання «Шкловалакно».

Друкуецца з 1974 года. У 1975 годзе ў часопісе «Беларусь» пабачыла свет апавяданне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопіce «Маладосць» – апавяданне «Адажыо», у 1981 годзе (у скарачэнні) аповесць «Сонца твaix вачэй». У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак». Большасць з ix – пра вайну. I гэта зразумела: аўтар належыць да таго пакалення, дзяцінства якога было абпалена вайной. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). За кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») у 1997 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра. У часопісе «Полымя» за 2000 год надрукавана аповесць «Піраміда».

Жыве ў Полацку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 43–44.

2. Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 436–437.

3. Кожан, К. Герману Кірылаву – 70 гадоў / К. Кожан // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2007. – 15 снеж. – С. 2.

4. Кожан, К. Літаратурны гарт / К. Кожан // Лiтаратура i мастацтва. – 2008. – 25 студз. – С. 7.

5. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.

6. Неўдах, Л. Яго завуць Герман / Л. Неўдах // Химик (Новополоцк). – 2006. – 2 марта. – С. 3.

7. Руплівец літаратурнай нівы... // Химик (Новополоцк). – 2002. – 13 дек. – С. 1.

8. Сіўко, Ф. Новых поспехаў, зямляк / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2002. – 14 снеж. – С. 4.

9. Сіўко, Ф. Яго творчасць праўда жыцця / Ф. Сіўко // Віцебскі рабочы. – 2002. – 14 снеж. – С. 5.