Кляшторная Тадзіана Тадораўна
Кляшторная Тадзіана Тадораўна нарадзілася 5 студзеня 1929 года ў вёсцы Парэчча Лепельскага раёна.
Закончыла Каменскую сярэднюю школу, Лепельскае педагагічнае вучылішча (1954).
У 1953 годзе яна стала Тадзіанай Азарэнак (дзявочае прозвішча захавала як літаратурны псеўданім).
У 1954 годзе разам з мужам з'ехала з Беларусі, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Ленінградзе, Прыбалтыцы і іншых гарадах.
У 1967 годзе вярнулася ў Беларусь. Працавала ў Лепелі настаўніцай, выхавальніцай дзіцячага сада. Прыкладна ў 1971 годзе пераехала ў Віцебск.
Вершы пачала пісаць яшчэ ў педвучылішчы, тэматыка вершаў разнастайная, але пераважна піша для дзяцей.
Друкавацца пачала ў 1970 годзе ў Лепельскай раённай газеце «Ленінскі сцяг». Друкавалася ў абласной газеце «Віцебскі рабочы», а з 1972 – у рэспубліканскіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета» і часопісах «Сялянка», «Родная прырода», «Вясёлка» і іншых.
Аўтар зборнікаў вершаў: «Паўцякалі цацкі» (1982), «Ветлівыя словы» (1991), «Пахі вясны» (1991).
Член літаратурнага аб'яднання пры газеце «Віцебскі рабочы».
У 2000 годзе стварыла ў Віцебску дзіцячы літаратурна-творчы гурток «Паэтычная сцяжынка».
Памёрла 2 сакавіка 2011 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Каўпак, Н. Творчество Тодианы Кляшторной для детей / Н. Каўпак // «Кляшторнаўскія чытанні» : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю Т. Кляшторнага, 18 красавіка 2013 года / склад. аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Лепель, 2013. – С. 15–18.
2. Кляшторная Тадзіана Тадораўна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 582.
3. Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. – 2005. – 3 мая. – С. 3.
4. Писаренко, Н. Дочь за отца / Н. Писаренко // Віцьбічы=Витьбичи. – 2010. – 20 февр. – С. 7.