Кляшторны Тодар Тодаравіч
Тодар Тодаравіч Кляшторны – беларускі паэт, перакладчык.
Нарадзіўся 11 сакавіка 1903 года ў вёсцы Парэчча Лепельскага раёна ў сялянскай сям'і.
Пасля службы ў Чырвонай Арміі вучыўся на рабфаку ў Оршы.
У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1934 года.
Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Быў членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», БелАПП.
Уваходзіў у нефармальнае аб'яднанне «ТАВІЗ».
Першыя вершы («На смерць Фрунзе», «Брындае вечар...») надрукаваў у 1925 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк».
Аўтар зборнікаў «Кляновыя завеі» (1927), «Калі асядае муць» (1927–1928), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Палі загаманілі» (1930), «Сляды дарог» (1933), «Праз шторм на штурм» (1934). У 1960 годзе быў надрукаваны зборнік «Залатое вязьмо», у 1970 годзе – зборнік выбраных вершаў.
Аўтар паэм «Беларусь» (1928), «Палі загаманілі» (1930), «Сляды дарог» (1933) і іншых.
Пісаў для дзяцей (казка «Пра зайца, ваўка і мядзведзя», 1935), перакладаў творы М. Асеева, А. Безыменскага, М. Галоднага, А. Лахуці, Ф. Панфёрава і іншых.
Яго творы перакладзены на літоўскую, рускую і ўкраінскую мовы.
На вершы Кляшторнага напісаны песні І. Івановым, М. Равенскім.
Арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Мінску.
Пазасудовым органам НКУС 29 кастрычніка 1937 года Т. Кляшторнага прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці як «члена антысавецкай арганізацыі».
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8 чэрвеня 1957 года.
Тодар Тодаравіч Кляшторны памёр 30 кастрычніка 1937 года.
У аг. Камень пры бібліятэцы створаны мемарыяльны музей Тодара Кляшторнага.
ЛІТАРАТУРА
1. Арсеньев, А. В честь поэта-земляка / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2003. – 1 мая. – С. 2.
2. Багдановіч, І. «Ледзяныя салаўі» кахання, або Лірыка Тодара Кляшторнага / І. Багдановіч // Роднае слова. – 2003. – № 3. – С. 8–11.
3. Багдановіч, І. Асаблівасці паэтычнай творчасці Тодара Кляшторнага / І. Багдановіч // «Кляшторнаўскія чытанні» : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю Т. Кляшторнага, 18 красавіка 2013 года / склад. аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Лепель, 2013. – С. 19–32.
4. Багдановіч, І. Э. Кляшторны Тодар Тодаравіч / І. Э. Багдановіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 356–357.
5. Барадзіна, Г. Каляронімы ў творчасці Тодара Кляшторнага / Г. Барадзіна // «Кляшторнаўскія чытанні» : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю Т. Кляшторнага, 18 красавіка 2013 года / склад. аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Лепель, 2013. – С. 8–14.
6. Варатынская, Г. Трагічны лёс «беларускага Ясеніна» / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 11 чэрв. – С. 2.
7. Вуліцы носяць імёны славутых землякоў / падрыхт. А. Марціновіч // Лепельскі край. – 2018. – 10 жн. – С. 2.
8. Дзямко, В. Тодар Кляшторны і Сяргей Ясенін як прадстаўнікі экзістэнцыялізму: на прыкладзе паэм «Калі асядае муць» і «Чорны чалавек» / В. Дзямко // Роднае слова. – 2007. – № 4. – С. 12–13.
9. Жыбуль, В. «Адну ён паэзію сэрцам высвечваў...»: пра Тодара Кляшторнага ва ўспамінах сучаснікаў і нядаўнюю архіўную знаходку / В. Жыбуль // Роднае слова. – 2013. – № 3. – С. 3–5.
10. Кавалеўскі, С. Вяртанне з небыцця / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2003. – 15 сак. – С. 2.
11. Катляроў, І. «Беларускі Ясенін», – так нярэдка называлі паэта Тодара Кляшторнага, 110-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета ў сакавіку / І. Катляроў // Государственный контроль. – 2013. – № 1. – С. 95–96.
12. Кенька, М. Тодар Кляшторны – перакладчык / М. Кенька // «Кляшторнаўскія чытанні» : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю Т. Кляшторнага, 18 красавіка 2013 года / склад. аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Лепель, 2013. – С. 1–7.
13. Кляшторная, Т. «Зноў палае бунтарскае сэрца ў бязможжы юнацкіх надзей»: да 100-годдзя з дня нараджэння Тодара Кляшторнага / Т. Кляшторная // Лепельскі край. – 2003. – 11 сак. – С. 1–2.
14. Кляшторная, Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. – 2005. – 3 мая. – С. 3.
15. Кляшторны Тодар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 3 : Івашын–Кучар. – С. 284–287.
16. Кляшторны Тодар Тодаравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 505.
17. Кляшторный Тодар Тодаравич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 91.
18. Лецка, Я. Р. Кляшторны Тодар Тодаравіч / Я. Р. Лецка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 81.
19. Максимович, В. Художественный эксперимент в поэме Тодора Кляшторного «Когда оседает муть»/ В. Максимович // Нёман. – 2010. – № 4. – С. 197–203.
20. Марціновіч, А. Светлы лірык на пераломе дзён / А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2003. – № 2. – С. 142–149.
21. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.
22. Радзіма Кляшторнага Тодара Тодаравіча (Парэчча) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 282.
23. Рублеўскі, С. Нязгасны ветразь Тодара / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2008. – 15 сак. – С. 9.
24. Салтук, А. Паміж святлом і ценем / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2003. – 7 сак. – С. 4.
25. У вянок памяці Т. Кляшторнага / склад. В. Казакова ; рэд. У. Шаўчэнка. – Лепель, 2003 – 8 с.
26. Януш, І. «Праўду нельга расстраляць...» / І. Януш // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 13 (крас.). – С. 2.