Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Князьнін Францішак Дыянізы

Дата нараджэння
04.10.1749(1750)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
25.08.1807
Род дзейнасці
паэт, драматург, перакладчык
Гады творчасці
1764–1807

Князьнін Францішак Дыянізы нарадзіўся 4 кастрычніка 1749 (па іншых звестках 1750) года ў Віцебску. Польскі паэт, драматург, перакладчык, прадстаўнік сентыменталізму.

У 1764 годзе скончыў Віцебскі езуіцкі калегіум, дзе пачаў пісаць вершы на лацінскай мове. У 1764–1770 гг. вучыўся ў Полацку, Нясвіжы і Слуцку. 3 1770 года пераехаў у Варшаву. 3 1775 года – сакратар князя А. К. Чартарыйскага, з 1783 года – прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяводства). Менавіта ў гэты час і была напісана большая частка яго вершаў.

Цікавіўся беларускім фальклорам і выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі, рабіў фальклорныя запісы з «польска-рускага памежжа». Некаторыя героі яго твораў гавораць па-беларуску.

У зборнік «Саrminа» (1781) увайшлі пераклады Гарацыя, «Трэнаў» Я. Каханоўскага, од і элегій на лацінскай мове. Аўтар зборніка «Байкі» (1776) па ўзоры Ж. Лафантэна, «Эротыкі» (т. 1–2, 1779), «Вершаў» (1783) з элементамі стылю ракако. У зборніку «Паэзія» (т. 1–3, 1787–1789) прадстаўлена любоўна-ідылічная, палітычная (у тым ліку вершы «Да Тадэвуша Касцюшкі»), рэлігійная лірыка. Сярод драматычных твораў – пастаралі з рысамі беларускага фальклору, гераічна-патрыятычныя п'есы («Гектар»). У 1786 годзе ў Слонімскім прыдворным тэатры Агінскага была пастаўлена опера «Цыганы» на лібрэта Князьніна. У некаторых вершах услаўляў край свайго дзяцінства – Віцебшчыну.

Верш Князьніна «Кросенкі» ў канцы XIX ст. выконваўся на Беларусі як народная песня. На беларускую мову асобныя яго творы перавялі А. Жлутка, Л. Баршчэўскі, Л. Семянюк.

Памёр Францішак Дыянізы 25 жніўня 1807 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асиновский, С. М. Уроженцы Беларуси, вошедшие в польскую историю / С. М. Асиновский // Архівы і справаводства. – 2013. – № 5. – С. 144–156.

2. Гладкова, Г. А. Вобраз малой радзімы ў паэзіі Ф. Д. Князьніна / Г. А. Гладкова // Книжное наследие А. П. Сапунова : материалы республиканской научно-практической конференции к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (Т. 1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 дек. 2013 г. / [редкол.: А. И. Сёмкин и др.]. – Минск : НББ, 2014. – С. 91–95.

3. Князьнин Франтишек Дионизы // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 497.

4. Князьнін Францішак Дыянізы // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 162–163.

5. Князьнін Францішак Дыянізы // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 96–97.

6. Князьнін Францішак Дыянізы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 86.