Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Конанаў Віктар Міхайлавіч

Дата нараджэння
25.09.1936
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Вярэчча
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
проза

Конанаў Віктар Міхайлавіч нарадзіўся 25 верасня 1936 года ў в. Вярэчча Гарадоцкага раёна. Рускі савецкі пісьменнік.

У 1955 годзе прызваны на службу ў армію. Служыў на Далёкім Усходзе ў танкавых часцях. Там напісаў сваё першае апавяданне, якое надрукавалі ў газеце «Сувораўскі націск».

Пасля службы працаваў на будаўніцтве Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Пра гэты перыяд жыцця расказваюць яго аповесці «Сон і сіні май» і «Небяспечныя званы».

3 1961 года – на Далёкім Усходзе.

Першае апавяданне «Ён пачынаў так...» было надрукавана ў часопісе «Далёкі Усход» у 1963 годзе, пазней яго апавяданні друкаваліся ў зборніках «Касцёр на снезе», «Маладыя мы».

Сярод твораў: кніга «Вышыня палёту» (1965), аповесць «Паездка за нявестай» (1966), «Небяспечныя званы» (1969), аповесць «Экіпаж машыны баявой» (1974), зборнікі «Судны дзень» (1980), «Шум старых ліп» (1983), «Кедравая вышыня» (1984).

Член Саюза пісьменнікаў Расіі.

Жыве ў г. Хабараўск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Конанаў Віктар Міхайлавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 720.