Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вігдарава Фрыда Абрамаўна

Дата нараджэння
3(16).03.1915
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Дата смерці
07.08.1965
Род дзейнасці
пісьменніца

Вігдарава Фрыда Абрамаўна нарадзілася 3 (16) сакавіка 1915 г. у Оршы. У 1937 г. скончыла літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння выкладала рускую літаратуру ў школе, затым пераключылася на журналісцкую працу.

Супрацоўнічала з газетамі «Праўда», «Комсомольская правда», «Літаратурная газета». У 1940-я гг. публікавала, у асноўным, артыкулы пра праблемы школы і выхавання дзяцей (частка артыкулаў у сааўтарстве з Норай Галь). У 1948 годзе была звольнена з газеты «Комсомольская правда».

У 1948 г. разам з Т. Пячэрнікавай падрыхтавала да друку аповесць «Дванаццаць адважных» пра мужную барацьбу піянераў сяла Пакроўскага, што на Украіне. Сумесна з Л. Касмадзям'янскай напісала кнігу «Аповесць пра Зою і Шуру». Аўтар кніг «Мой клас», «Дарога ў жыццё», «Сямейнае шчасце». Аўтар шматлікіх артыкулаў на педагагічныя тэмы. У 1963 г. выйшаў зборнік яе нарысаў «Дарагая рэдакцыя...». У 1969 г. – зборнік нарысаў «Кім вы яму даводзіцеся».

Памерла 07.08.1965 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вігдарава Фрыда Абрамаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.

2. Видре, К. Какая она была, Фрида Вигдорова? / К. Видре // Звезда. – 2000. – № 5. – С. 111.

3. Дьяконова, Н. Фриде / Н. Дьяконова // Звезда. – 2005. – № 3. – С. 132–135.

4. Мандельштам, Н. О Фриде Вигдоровой / Н. Мандельштам // Октябрь. – 2016. – № 1. – С. 140–164.

5. Радасць працы і змагання // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 82–89.