Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна

Дата нараджэння
01.04.1948
Месца нараджэння
Бранская вобласць, Брасаўскі раён, в. Шчапяціна
Род дзейнасці
пісьменнік
Гады творчасці
з 1960
Жанр
паэзія, проза, публіцыстыка, дзіцячы пісьменнік
Узнагароды і прэміі
Міжнародная літаратурная прэмія імя Сімяона Полацкага (2004)
медаль імя Мусы Джаліля «За мужество в литературе» (2006)
медаль імя Ф. Скарыны (2007)
«Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі» (2008)
Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2008, 2013)
медаль Ф. І. Цютчава (2009)
Ганаровы знак «Золотое перо “Тютчевъ”» (2009)
Усерасійская літаратурная прэмія імя Ф. І. Цютчава (2009)
памятны медаль «За безупречную службу» (2010)
медаль імя А. Грыбаедава (2010)
літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2010)
«Чалавек года Віцебшчыны» (2011)
Міжнародная літаратурная прэмія «Прохоровское поле» (2012)
памятны знак «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013)
Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013)
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013)
літаратурная прэмія імя П. Броўкі (2013, 2017)
Першая Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі (2015)
ордэн Ф. Скарыны (2018)
Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018)
«Віцябчанін года» (2019)
лаўрэат літаратурнага конкурсу «Нашай Перамозе-75!» (2020)
медаль «За заслугі ў літаратуры і мастацтве» (2022)
ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2024)

Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў в. Шчапяціна Брасаўскага раёна Бранскай вобласці. Паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

У 1959–1965 гг. вучылася ў Турышчаўскай сямігадовай, Лакоцкай і Бранскай сярэдніх школах.

У 1960 годзе вершы аўтара былі ўпершыню апублікаваны ў газеце «Брасаўскі камунар». Потым вершы з'явіліся таксама на старонках газет «Бранскі камсамолец» і «Бранскі рабочы».

У 1970 годзе Т. І. Гусачэнка скончыла Маскоўскі аўтатранспартны тэхнікум, адначасова працавала карэспандэнтам рэдакцыі абласной газеты «Аўтамабіліст», у 1978 годзе скончыла філалагічны факультэт Бранскага педагагічнага інстытута, у 1986 годзе – лагапедычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

У 1974 годзе разам з сям'ёй пераехала ў г. Віцебск, працавала карэспандэнтам абласнога радыё і тэлебачання.

У 1974–1982 гг. Тамара Іванаўна займала пасады: старшыня райкама прафсаюза работнікаў асветы Чыгуначнага раёна, старшыня Вышэйшай школы і навуковых устаноў, інспектар РАНА Чыгуначнага раёна г. Віцебска. У 1982–1997 гг. працавала загадчыкам дзяржаўнай спецыялізаванай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. У 1998–2005 гг. – на творчай працы. Стварыла літаратурнае аб'яднанне «Ратуша» на базе цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А. П. Гайдара.

З'яўляецца аўтарам больш за 20 кніг прозы і паэзіі: «На одном дыхании» (1999), «Отпусти меня боль» (2000), «И... слёзы первые любви» (2002), «Посреди зимы» (2003), «Золотая капля» (2004), «Сложнее жизни» (2005), «Я пришла...» (2006), «Осень молодая» (2007), збор твораў «Спас» Т. 1, Т. 2 (2008), «Белое пламя листа» (2010), «У света тени нет» (2011), «Встреча» (2014), «Жизнь – моя молитва» (2016), «Со мною вечность говорит» (2018), а таксама твораў для дзяцей: «Где же солнышко ночует?» (2009), «Край родной, любимый» (2010), «С добрым утром» (2011), «Умная книга для умных детей» (2012), «Робинзоны из Придвинья» (2012), «Эта книга детям обо всём на свете» (2014), «Новогодние приключения Маруси» (2015), «Детский мир» (2017), «Со мною вечность говорит» (2018), «Будем жить...: избранное» (2019). У 2021 годзе выйшла ў свет 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне кнігі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Край родной, любимый», якое ў 2022 годзе ўвайшло ў школьную праграму па пазакласным чытанні. Таксама ў 2022 годзе выйшла новая кніга Тамары Іванаўны на беларускай мове «Навагоднія прыгоды Марусі», якую пераклалі Фёдар Палачанін і Мікола Шабовіч.

Творы аўтара публікуюцца ў шматлікіх літаратурных часопісах, газетах і альманахах: «Литературная газета», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Немига литературная», «Белая Вежа», «Союзное государство», «Наш современник», «Академия поэзии» і інш., анталогіях: «Современная русская поэзия Беларуси», «Исповедь», «Звёздный родник», «Разам з Радзiмай» і інш.

Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка – пераможца шматлікіх фестываляў і конкурсаў, лаўрэат літаратурных прэмій: III літаратурны Рэспубліканскі фестываль «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2003), Міжнародная літаратурная прэмія імя Сімяона Полацкага (2004), I Усерасійскі фестываль народных мастацтваў «С Россией в сердце» (Смаленск, 2004), V Рэспубліканскі фестываль нацыянальных мастацтваў «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2005), Міжнародны конкурс паэзіі «Я ни с кем никогда не расстанусь» (Масква, 2006), III Міжнародны маладзёжны праваслаўны фестываль «Небо славян» (2006), Рэспубліканскі конкурс «Лепшая кніга года» (2007, за кнігу «Осень молодая»), Усерасійская літаратурная прэмія імя Ф. І. Цютчава (Масква, 2009), Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Лепшая кніга года» (2009, за кнігу «Где же солнышко ночует?»), Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Лепшая кніга года» (Хойнікі, 2010), літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2010, 2020), Міжнародны конкурс паэзіі «И помнит мир спасенный...», прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі (Масква, 2010), Міжнародны конкурс паэзіі «Славянское братство» (2011), Міжнародная літаратурная прэмія «Прохоровское поле» (2012), літаратурная прэмія імя П. Броўкі (2013, 2017), Першая Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі (2015), літаратурны конкурс «Нашай Перамозе-75!» (2020) і інш.

У 2008 годзе Тамары Іванаўне было прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі», а ў 2011 годзе – ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2019 годзе пісьменніца ўдастоена ганаровага звання «Віцябчанін года». Таксама Тамара Іванаўна ўзнагароджана ордэнам Ф. Скарыны (2018), медалём імя Мусы Джаліля «За мужество в литературе» (2006), медалямі імя Ф. Скарыны (2007), Ф. І. Цютчава (2009), імя А. Грыбаедава (2010), памятным медалём у гонар 10-годдзя падпісання дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы «За безупречную службу» (2010), знакамі «Золотое перо "Тютчевъ"» (2009), «За вялікі ўклад у літаратуру» РАА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2013), ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Віцебскага абласнога і гарадскога выканаўчага камітэтаў (2008, 2013, 2018, 2019), упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013, 2018), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018) і інш.

Член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Міжнароднага Саюза пісьменніцкіх Саюзаў, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2005 года. Аўтар гімна горада Віцебска.

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баранок, В. Где живу — там центр Вселенной! / В. Баранок // Нёман. – 2022. – № 5. – С. 142–143.

2. Басикирская, Е. «Интересный праздник ныне... Дожинки! Осенины!» / Е. Басикирская // Сельская газета. – 2022. – 14 мая. – С. 31.

3. Басикирская, Е. Тамара Краснова-Гусаченко: «Патриотическое слово живет вечно» / Е. Басикирская // Сельская газета. – 2022. – 22 марта. – С. 12.

4. Будкевич, М. Стихи приходят на заре... / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 31 марта. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

5. Войцік, М. Магія па-за часам / М. Войцік // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 2 кастр. – С. 11.

6. Гусачэнка (Краснова-Гусачэнка) Тамара Іванаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 315.

7. Захаров, А. «Жизнь – моя молитва» / А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 21 янв. – С. 2.

8. Иванова, Л. Новые победы – впереди... / Л. Иванова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 3 сент. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).

9. Иванова, Л. Памяти классика / Л. Иванова // Витебские вести. – 2018. – 15 дек. – С. 10.

10. Иванова, Л. Полеты во сне и наяву / Л. Иванова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 21 нояб. – С. 8.

11. Иванова, Л. «С мечтой о белом пароходе» / Л. Иванова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 дек. – С. 12.

12. Иванов, Н. «Жизнь – моя молитва» / Н. Иванов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 22 дек. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).

13. И частичку души – в дар / подгот. С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 29 июня. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

14. Ільінова, Т. Жывое слова / Т. Ільінова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2019. – 3 снеж. – С. 3.

15. Канохава, Н. Вершаваны дапаможнік / Н. Канохава // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 6 кастр. – С. 11.

16. Конохова, Н. «И сердце еще бьется горячо...» / Н. Конохова // Витебские вести. – 2021. – 21 сент. – С. 20.

17. Конохова, Н. Приумножая литературное наследие / Н. Конохова // Витебские вести. – 2021. – 7 дек. – С. 18.

18. Костыко, А. А. Гусаченко (Краснова-Гусаченко) Тамара Ивановна / А. А. Костыко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 348.

19. Краснова-Гусаченко, Т. Слово не праздное, работающее... / Т. Краснова-Гусаченко ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. — 1 сент. — С. III. – (Прил.: Вечерний Витебск).

20. Краснова-Гусаченко Тамара Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 269.

21. Краснова-Гусачэнка, Т. Вершы – як лекі / Т. Краснова-Гусачэнка ; гутарыў А. Пукшанскі // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 6 крас. – С. 6.

22. Краснова-Гусаченко, Т. И. В основе всего – живое слово / Т. И. Краснова-Гусаченко ; беседовала Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 3 дек. – С. 5.

23. Краснова-Гусаченко, Т. И. Время яблок / Т. И. Краснова-Гусаченко // Нёман. – 2015. – № 6. – С. 212–214.

24. Краснова-Гусаченко, Т. И. Дорожить родным словом / Т. И. Краснова-Гусаченко ; беседовал Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 31 авг. – С. VII. – (Прил.: Вечерний Витебск).

25. Краснова-Гусаченко, Т. И. Слово – работающее, созидательное / Т. И. Краснова-Гусаченко ; беседовала Н. Васильева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 3 окт. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).

26. Краснова-Гусаченко, Т. И. «Со мною вечность говорит...»: новые стихи, статьи о творчестве и биобиблиографический указатель / Т. И. Краснова-Гусаченко. – Минск : Колорград, 2018. – 180 с.

27. Краснова-Гусаченко, Т. И. Тамара Краснова-Гусаченко: «Творческая личность – это всегда самопожертвование» / Т. И. Краснова-Гусаченко ; беседовала Е. Пашкевич // Звязда. – 2016. – 22 лістап. – С. 7. – (Прил.: Союз Евразия).

28. Краснова-Гусаченко, Т. И. «Я пишу точно как вы...» / Т. И. Краснова-Гусаченко // Советская Белоруссия. – 2015. – 8 окт. – С. 11.

29. Краснова-Гусачэнка, Т. І. Дзве прэміі лепш, чым адна / Т. І. Краснова-Гусачэнка ; гутарыў У. Сауліч // Сельская газета. – 2018. – 10 сак. – С. 31.

30. Лебедева, О. Сказка для детей и взрослых / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 27 февр. – С. 6.

31. Рожновская, Г. Яркая встреча / Г. Рожновская // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 17 июня. – С. 8.

32. Русецкі, А. Паспець сказаць сваё слова (Тамара Краснова-Гусачэнка) / А. Русецкі // Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: В. І. Русілка [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2008. – С. 126.

33. Салаўёва, Т. Лепшае слова пра радзіму / Т. Салаўёва // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 28 июня. – С. 2.

34. Соловьева, Т. Впечатлила словом / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 июня. – С. 2.

35. Соловьева, Т. «Со мною вечность говорит» / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 апр. – С. 7.

36. Стэльмах, А. За «Будзем жыць...» падзякуем Паэту / А. Стэльмах // Витебские вести. – 2020. – 11 янв. – С. 12.

37. Тамара Краснова-Гусаченко // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии Беларуси : в 2 т. / редкол.: В. В. Гниломедов [и др]. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – Т. 1. – С. 528–540.

38. Черниченко, Н. «Ведут Победители вечный свой бой» / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 13 окт. – С. 5.

39. Шамякина, Т. Исповедь души / Т. Шамякина // Витебские вести. – 2019. – 6 апр. – С. 15.

40. Шамякина, Т. Лирическая исповедь души / Т. Шамякина // Нёман. – 2019. – № 5. – С. 170–174.

41. Шпаковская, Г. «Жизнь – моя молитва» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 21 янв. – С. 6.

42. Шпаковская, Г. «Со мною вечность говорит...» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 14 июня. – С. 20.

43. Якаўлева, С. Пагутарыць з аўтарам / С. Якаўлева // Літаратура і мастацтва. – 2015. – № 17 (30 крас.) – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Краткие биографические данные о писателях Витебщины. Тамара Краснова-Гусаченко

arrow Человек года Витебщины. Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина