Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыклівец Алена Уладзіміраўна

Дата нараджэння
21.03.1983
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
паэтэса
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук (2013)
Навуковае званне
дацэнт (2015)
Узнагароды і прэміі
стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2004)
грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014)
грамата Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (2014)
дыплом Міжнароднай Гільдыі пісьменнікаў «За адраджэнне беларускай мовы і новае раскрыццё вечных тэм» (2015)
дыплом Маскоўскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі «За вернасць традыцыям рускай літаратуры і вялікі асабісты ўклад у сучасны літаратурны працэс» (2015)
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)

Крыклівец Алена Уладзіміраўнанарадзілася 21 сакавіка 1983 года ў Віцебску. Паэтэса. Доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. З 2005 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2004–2007 гг. – настаўнік рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 39 г. Віцебска (зараз – гімназія № 7).

У 2005 годзе Алена Крыклівец скончыла філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 2006 годзе скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Руская літаратура».

У 2007–2013 гг. – выкладчык кафедры літаратуры ВДУ. У 2012 годзе Алена Крыклівец скончыла аспірантуру Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Руская літаратура». У 2013 годзе ёй была прысуджана навуковая ступень кандыдата філалагічных навук. У 2015 годзе – званне «дацэнт». У 2013–2019 гг. – дацэнт кафедры літаратуры ВДУ. У 2019–2020 гг. – загадчык кафедры літаратуры філалагічнага факультэта ВДУ, з 2020 г. – загадчык кафедры літаратуры факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 2021 г. прысуджана навуковая ступень доктара філалагічных навук.

Вершы Алены Крыклівец уключаны ў анталогію «Современная русская поэзия Беларуси», анталогію сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі «Поэзия русского слова». Друкавалася ў «Літаратурнай газеце», часопісах «Новая Няміга літаратурная», «Наш сучаснік», «Нёман», «Заходняя Дзвіна», «Другі Пецярбург», альманаху «Дзвіна», калектыўных зборніках, рэгіянальнай перыёдыцы. Аўтар зборнікаў вершаў «На грани света» (2008), «За строкой» (2015). Песні, напісаныя кампазітарамі М. Радзівонавым і В. Шавяковым на вершы Алены, выконваліся на міжнародных фестывалях у Беларусі, Расіі, Літве, Латвіі, Германіі.

Асобная старонка ў творчай біяграфіі паэтэсы – удзел у літаратурных форумах, конкурсах і фестывалях розных краін свету. Алена Уладзіміраўна Крыклівец – стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2004), лаўрэат VII Міжнароднага Пушкінскага конкурсу для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры краін СНД і Балтыі (Масква, 2007), лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Паўночная Аўрора» (Санкт-Пецярбург, 2012), лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Мир без войны и насилия» (2013), лаўрэат Усерасійскага конкурсу гістарычнай паэзіі «Славенскае поле» (Пскоў, 2013), пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Літаратурная Вена» (Вена, 2013), пераможца Міжнароднага фестывалю-конкурсу літаратуры і мастацтва «Рускі Stil-2014» (Германія, 2014), пераможца Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі і культуры «Арфа Давіда» ў намінацыі «За лепшы верш пра стварэнне сусвету» (Назарэт, 2015), сярэбраны прызёр VII Сусветнага паэтычнага фестывалю «Эмігранцкая ліра» ў намінацыі «Непакінутая краіна» (Льеж, 2015), бронзавы прызёр турніру паэтаў V Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі і культуры «Арфа Давіда» (Назарэт, 2016), пераможца літаратурнага мнагабор'я ў рамках Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Грузінская вясна» (Батумі, 2016), прызёр Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Капланціда-2017» (Кіеў, 2017), лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Славянская ліра-2017» (Мінск, 2017), лаўрэат Міжнароднага літаратурнага фестывалю-конкурсу «Рускі Гофман-2017» (Калінінград, 2017), лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Кубак свету па рускай паэзіі – 2020» (2020 г.).

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. За строкой Елены Крикливец / подгот. Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 6 авг. – С. 12.

2. Камлёва, Н. Отзвуки «Арфы Давида» / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 5 марта. – С. 21.

3. Крикливец, Е. В. «Жизнь – это постоянный поиск себя» / Е. В. Крикливец ; беседовали: М. Безлепкина, А. Зильбер // Мы і час (Віцебск). – 2013. – 12 сак. – С. 4.

4. Крикливец, Е. В. И поэт, и ученый, и педагог / Е. В. Крикливец ; беседовала И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 20 июля. – С. 7.

5. Крикливец, Е. Мы – ветви одного дерева / Е. Крикливец // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 2 дек. – С. 5.

6. Крикливец Елена Владимировна // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная, 2009 год : альманах / рэд.-уклад.: Т.І. Краснова-Гусачэнка [і інш.]. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2009. – С. 73–80.

7. Крупица, Н. Пушкинский лауреат / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 19 июня. – С. 2.

8. Крупица, Н. Целый мир за строкой / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 7 июня. – С. VI.

9. Шпаковская, Г. И стихи, и песни / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 22 сент. – С. 8.

10. Шпаковская, Г. Копилка стала весомей / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 14 янв. – С. 21.

11. Шпаковская, Г. «Ника» – у витебской поэтессы / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 11 окт. – С. 14.

12. Шпаковская, Г. Одна из 100 – наша / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 14 сент. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Краткие биографические данные о писателях Витебщины. Крикливец Елена Владимировна

arrow Крикливец Елена Владимировна

arrow Витебский государственный университет имени П. М. Машерова. Крикливец Елена Владимировна

arrow Стихи.ру: Елена Крикливец

arrow Журнальный мир: единый ресурс рускоязычных литературных журналов и альманахов. Крикливец Елена

arrow Западная Русь. Елена Крикливец