Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кукуць Міледзій Мікалаевіч

Дата нараджэння
27.06.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Вусаўцы
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт
Узнагароды і прэміі
Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Лепшы твор года» (2013)
«Чалавек года Шаркаўшчыны» (2015)

Кукуць Міледзій Мікалаевіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1953 года ў в. Вусаўцы Мёрскага раёна. Пісьменнік, паэт.

Вучыўся ў Наўгародскай васьмігодцы. Пасля заканчэння школы сям'я пераехала ў Шаркаўшчынскі раён. У 1968 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу і паехаў вучыцца ў г. Полацк на электраманцёра.

У 1989 годзе завочна скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў электрыкам, інжынерам-механікам, старшынёй калгаса, апошнім часам – начальнікам аддзела дзяржтэхнагляду Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, зараз на пенсіі.

З 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У літаратуру М. Кукуць прыйшоў у сталым узросце. Вершаваныя і празаічныя творы друкаваў у раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Першая кніга аўтара «Адзін дзень і ўсё жыццё» выйшла ў 1997 годзе. Аўтар кніг «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013). У 2013 годзе з аповесцю «На сёмым небе» Міледзій Кукуць заняў другое месца ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе на лепшы літаратурны твор года ў намінацыі «Проза».

Вершы Міледзія Кукуця, у тым ліку і верш-прысвячэнне «Шаркаўшчынскі край», які стаў своеасаблівым гімнам раёна, апублікаваны ў калектыўным зборніку паэзіі «Шаркаўшчынскаму краю» (2002). У 2016 годзе ў калектыўны зборнік прозы сучасных беларускіх пісьменнікаў «Ева ў пошуках Адама» ўвайшла аповесць «У палоне кахання».

У 2018 годзе ўбачыла свет новая кніга М. Кукуця «У палоне кахання», у якую ўвайшлі дзве аповесці і апавяданне.

Міледзій Кукуць – лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берніковіч, Д. Міледзій Кукуць: «За ўсё ўдзячны лёсу» / Д. Берніковіч // Витебские вести. – 2015. – 4 апр. – С. 12.

2. Весялуха, М. Неба наблізіць / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 5 верас. – С. 4.

3. Гальпяровіч, Н. Каласок ад роднай нівы / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 29 чэрв. – С. 4.

4. Кукуць Міледзій Мікалаевіч // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Минск : Чатыры чвэрці, 2017. – С. 183–196.

5. Матэленак, Л. Усё з жыцця / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 19 сак. – С. 6.

6. Райчонак, С. Пясняр зямлі Шаркаўшчынскай / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 14 ліп. – С. 3.

7. Райчонак, С. Родная мова гучыць у яго творах / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 26 снеж. – С. 1–2.

8. Сосна, К. «Дарагую зямлю я з маленства люблю...» / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 24 снеж. – С. 4.

9. «Чысціня душы» // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 29 янв. – С. XV.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Электронные книги Миорских авторов – Міледзій Кукуць