Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лагін (Гінзбург) Лазар Іосіфавіч

Дата нараджэння
04.12.1903
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
16.07.1979
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт
удзельнік грамадзянскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
1921–1979
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені (1944)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973)
медаль «За абарону Севастопаля»
медаль «За абарону Адэсы»
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945»

Лагін (Гінзбург) Лазар Іосіфавіч нарадзіўся 4 снежня 1903 года ў Віцебску. Пісьменнік, паэт.

Сям'я пераехала ў Мінск, дзе ў 1919 годзе Лазар скончыў школу. У гэтым жа годзе хлопчык пайшоў добраахвотнікам на грамадзянскую вайну. Займаўся арганізацыяй камсамола ў Беларусі, быў адным з яго кіраўнікоў. З 1920 года – член РКП (б).

Друкавацца пачаў у 1921 годзе на старонках газет з вершамі і нататкамі. У 1924 годзе пераехаў у Маскву, наведваў літаратурную студыю. У 1925 годзе скончыў Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Пляханава. У 1925–1926 гг. служыў чырвонаармейцам пры Сімферопальскай палкавой школе.

У 1930 годзе Лазар працаваў загадчыкам партыйнага аддзела ў газеце «За індустрыялізацыю». У 1930–1933 гг. вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве. Быў членам рэдкалегіі газеты «Чырвоная змена» ў Мінску. Працаваў у газеце «Праўда», часопісе «Кракадзіл».

У 1936 годзе ўступіў у Саюз пісьменнікаў СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік працаваў у газеце «Чырвоны чарнаморац» Чарнаморскага флоту, удзельнічаў у абароне Адэсы, Севастопаля, Керчы, Наварасійска. Вайна для яго скончылася ў Румыніі ў складзе Дунайскай флатыліі.

Аўтар аповесці-казкі для дзяцей «Старик Хоттабыч» (1938, сцэнарый аднайменнага фільма, 1957). У раманах «Патэнт "АВ"» (1947), «Востраў расчаравання» (1951), «Атавія Проксіма» (1956; пад назвай «Трагічны астэроід», 1972), «Блакітны чалавек» (1966) арганічна спалучаюцца фантастыка і рэальнасць. Напісаў ваенную аповесць «Браняносец «Анюта» (1945), сатырычны цыкл «Крыўдных казак» (1942–1963), сатырычную аповесць «Маёр Вэл Энд'ю» (1962) і інш., успаміны пра У. Маякоўскага «Жыццё таму назад» (1974).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр Лазар Іосіфавіч 16 ліпеня 1979 года. Пахаваны ў Маскве.

21 чэрвеня 2017 года ў Віцебску была ўсталявана скульптурная кампазіцыя галоўнаму герою казкі «Старик Хоттабыч».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алюнин, Г. Сказка ложь, да в ней намек... / Г. Алюнин // Советская Белоруссия. – 2003. – 24 дек. – С. 10.

2. Алюнин, Г. Старик Хоттабыч и другие / Г. Алюнин // Витебские вести. – 2013. – 7 дек. – С. 13.

3. Гужвий, А. Жил такой сказочник / А. Гужвий // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 19 снеж. – С. 3.

4. Козлова, С. Старик Хоттабыч в XXI веке / С. Козлова // Витебский проспект. – 2007. – 6 дек. – С. 19.

5. Казлова, С. Сусветы Лазара Лагіна / С. Казлова // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 9 снеж. – С. 4.

6. Калинина-Артемова, А. Автор «Старика Хоттабыча» брал гонорары конфетами / А. Калинина-Артемова // Комсомольская правда. – 1999. – 19 янв. – С. 11.

7. Лагін Лазар Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 89.

8. Лагін Лазар Іосіфавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 531.

9. Медвецкая, В. «Отец» Вольки и Хоттабыча / В. Медвецкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 17 дек. – С. VIII.

10. Наш земляк Лагин // Витебский проспект. – 2012. – 5 июля. – С. 5.

11. Пукшанскі, А. «Бацька» Хатабыча нарадзіўся ў Віцебску / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 17 верас. – С. 5.

12. Фенченко, А. Старик Хоттабыч / А. Фенченко // Витебский курьер. – 2003. – 28 нояб. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Козлова, С. Старик Хоттабыч в XXI веке