Лагун Віктар Ільіч
Лагун Віктар Ільіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў в. Сталіца Шаркаўшчынскага раёна.
Вучыўся ў Сталіцкай, Германавіцкай школах. У 1973 годзе паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на энергетычны факультэт. Працаваў у Гомельскім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1982 года жыве ў Шаркаўшчыне. Працуе галоўным інжынерам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак РУП «Віцебскэнерга».
Першы твор паэта – «Ты даруй, Беразнянка...» (1995). З 1 мая 1997 года з'яўляецца членам літаратурнага аб'яднання «Світанак». Аўтар кніг: «Маё шанаванне вам», «Дзень добры, мама», «Аднойчы...», «З нагоды», «Ведай нашых», «Калі гублялася надзея», «Смак балота», «Апраўданне надзей», «Ералаш-1», «Ералаш-2», «Па закону Ома», «Сон ранняе вясны», «На Прыдзісненскай галіне», «У жорны зёрны», «На палатне жыцця», «Не хлебам адзіным», «З дзён маіх адзін», «Святло хай будзе», «Ракурс», «На квінце проваду».
Творы паэта друкаваліся ў абласным і рэспубліканскім перыядычным друку, у калектыўных зборніках «Шаркаўшчынскаму краю» (2002), «Дзень паэзіі–2005», «На палатне жыцця» (2010), «Малой радзіме нашай» (2019).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2021).
ЛІТАРАТУРА
1. Корсак, Э. «Плыў вечар над берегам Дзісны» / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002.– 10 крас. – С. 2.
2. Лабачэўская, Л. Далягляды душы / Л. Лабачэўская // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 1998. – 16 верас. – С. 3.
3. Райчонак, С. «Калі радок друкуе пачуццё...» / С. Райчонак // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2021. – 27 сак. – С. 3.
4. Сосна, К. На прыдзісненскай прасторы / К. Сосна // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2004. – 19 мая. – С. 2.