Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Левін Барыс Міхайлавіч

Дата нараджэння
05(24).01(12).1899(1898)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, в. Загародзіна
Дата смерці
04.01.1940
Род дзейнасці
пісьменнік, сцэнарыст, журналіст
удзельнік Першай Сусветнай вайны

Левін Барыс Міхайлавіч нарадзіўся 5 (24) студзеня (снежня) 1899 (1898) года ў в. Загародзіна Віцебскай губерні (зараз Лёзненскі раён), пісьменнік, сцэнарыст, журналіст.

Барыс Міхайлавіч у 19 гадоў пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне. У 1918 годзе ваяваў у 3-м батальёне 299-га стралковага палка 11-й арміі, удзельнічаў у баях пад Ганюшкіна і Сафонаўкай; у 1919 годзе – у 3-м Горскім кавалерыйскім дывізіёне, ваяваў у Чорным Яры і Болдзе, удзельнічаў ва ўзяцці Царыцына; у 1920 годзе – у 2-м палку Таманскай кавалерыйскай брыгады, з брыгадай увайшоў у Баку.

Пасля звальнення з арміі абраў прафесію журналіста, друкаваўся ў сатырычных часопісах і газетах, пісаў сатырычныя апавяданні з жыцця студэнтаў і службоўцаў. З 1927 года працаваў у газеце «Известия», з 1932 года – літаратурны супрацоўнік газеты «Правда». Адначасова Барыс Левін вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе.

Літаратурная творчасць Барыса Левіна бярэ пачатак са зборніка «Расказы», потым яшчэ былі зборнікі «Абывацелі» і «Агульная мова». Адметнай з'явай у тагачасным літаратурным жыцці аўтара сталі аповесць «Жылі два таварышы» (1931) і раман «Юнак» (1932–1933).

У 1933 годзе Барыс Левін паспрабаваў сябе ў кінематографе, напісаўшы сцэнарый да псіхалагічнай кінадрамы «Адна радасць». Потым былі драмы «Радзіма» і «Пад ясным небам», гераічная аповесць «На Урангеля», якая была прысвечана падзеям грамадзянскай вайны. У 1939–1940 гг. пісьменнік прыняў удзел у фінскай вайне ў якасці спецыяльнага карэспандэнта цэнтральнай ваеннай газеты. Ён трапіў у самае пекла баёў пад Суомуссалмі, якія вялі 163-я і 44-я стралковыя дывізіі Чырвонай Арміі ва ўмовах горна-таёжных лясоў.

У адным з баёў 4 студзеня 1940 года загінуў спецыяльны карэспандэнт газеты «Красная звезда» Барыс Міхайлавіч Левін. Загінуўшым, сярод якіх і Барыс Міхайлавіч, у камуне Суомуссалмі быў пастаўлены помнік з надпісам «Сынам Отечества – скорбящая Россия. 1939–1940»

 

ЛІТАРАТУРА

1. Невядомы вядомы зямляк / падрыхт. К. П. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 26 лістап. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Левин Борис Михайлович