Ляшонак Тамаш
Тамаш Ляшонак (сапраўднае імя Фама Васільевіч) нарадзіўся 5 верасня 1935 г. у вёсцы Загор'е Глыбоцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1954 г. Залескай сярэдняй школы тры гады служыў у войску. У 1957–1958 гг. вучыўся ў Глыбоцкім тэхнічным вучылішчы, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі.
3 1967 г. працаваў на інжынернай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 па 1997 гг. – кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзялення «Энерганагляду», якое ўваходзіць у склад рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 г.
Выдаў вершаваныя зборнікі «Запознены дар» (1995), «Сустрэча» (1997), «Апошні лістапад» (2005), песенны зборнік «Гронка бэзу» (1997).
Памёр у 2004 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Берніковіч, Д. «Уславім лістапад, бо не апошні ён, а вечны» / Д. Берніковіч // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 8 кастр. – С. 6.
2. Жыгуноў, А. «Можа, услед за прозвішчам Машары нашчадкі зрэдку ўспомняць і маё» / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 13 лістап. – С. 6.
3. Жыгуноў, А. Муза паэта / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 7 сак. – С. 5.
4. Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 47.
5. Салтук, А. Ліст у агромністым садзе / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 5 ліп. – С. 4.
6. Сушко, М. «Я душою заўжды малады» / М. Сушко // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 1998. – 26 верас. – С. 4.