Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лынькоў Міхась (Міхаіл) Ціханавіч

Дата нараджэння
30.11.1899
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Зазыбы
Дата смерці
21.09.1975
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
проза
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Леніна – тройчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – тройчы

Лынькоў Міхась (Міхаіл) Ціханавіч нарадзіўся 30 лістапада 1899 года ў в. Зазыбы, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1962). Акадэмік НАН Беларусі (1953).

Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). У 1919–1922 гг. у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме арміі Булак-Балаховіча. У 1925–1930 гг. працаваў у бабруйскай акруговай газеце «Камуніст». Арганізатар і кіраўнік Бабруйскай філіі «Маладняка». 3 1930 г. працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у 1933–1941 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Полымя рэвалюцыі», у 1938–1948 гг. Старшыня праўлення СП БССР. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь (1939) і Вялікай Айчыннай вайны. Рэдактар газеты «Беларуская звязда» (1939) і франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (1941–1942). У 1943–1946 гг. і 1949–1952 гг. – дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва НАН Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940 – 1945 гг.

Першы твор надрукаваў у 1919 г. Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Сустрэчы» (1940) і інш., раман «На чырвоных лядах» (1934), раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні», «Выбраныя творы», зборы твораў у 4-х і ў 8 тамах.

Перакладаў на беларускую мову творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

Памёр 21 верасня 1975 года.

12 студзеня 1976 г. пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бугаёв, Д. Я. Лыньков Михась / Д. Я. Бугаёв // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С.91–92.

2. Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1994. – Т. 4 :Лазарук–Перкін. – С. 117–130.

3. Міхась Лынькоў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 348–349.

4. Куляшоў, Ф. І. Міхась Лынькоў : нарыс пра жыццё і творчасць / Ф .І. Куляшоў. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961. – 250 с.

5. Кавалеўскі, С. Ім ганарацца ў Зазыбах / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 1999. – 30 лістап. – С. 5.

6. Канапелька, С. Векапомны Міхась Лынькоў – наш зямляк / С. Канапелька // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1999. – 30 лістап. – С. 3.

7. Сцяжынкамі Міхася Лынькова // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 585–586.