Майсеенка Анатоль Фядосавіч
Майсеенка Анатоль Фядосавіч нарадзіўся 1 верасня 1940 года ў вёсцы Халалееўка Дубровенскага раёна ў сям’і калгасніка.
Літаратуразнавец, пісьменнік. У 1962 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1962–1964 гг. працаваў дырэктарам Нежынскай васьмігадовай школы Любаньскага раёна, 1967 – дырэктарам Кастрычніцкай васьмігодкі. У 1967–1970 гг. вучыўся ў аспірантуры педінстытута. Працаваў асістэнтам кафедры беларускай літаратуры гэтага інстытута (1970), старшым выкладчыкам (1972–1973). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту» і абраны на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры педінстытута. З 1975 года дацэнт Мінскага інстытута культуры. Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, праграм для студэнтаў ВНУ, раздзелаў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917–1940» і інш.
Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», газеце «Літаратура і Мастацтва». Аўтар зборнікаў вершаў і паэм «Паклон» (1998), «Навальнічныя вёрсты» (2002), «Роздум» (2010).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001).
Памёр 25 ліпеня 2009 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулакоў, Ф. Душа не мае адпачынку / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 3 лістап. – С. 2.
2. Кулакоў, Ф. З любоўю да праўды, людзей і радзімы / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 2 лістап. – С. 2.
3. Марціновіч, А. Без паспешнасці і мітусні / А. Марціновіч // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 6 студз. – С. 3.
4. Мішчанчук, М. Ты стань сваей зямлі паэтам... / М. Мішчанчук // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 21 студз. – С. 6–7.
5. Русецкий, А. В. Анатолий Мойсеенко // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия : творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : [в 2 ч.] / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск, 2012. – Ч. 2. – С. 326–341.
6. Русецкий, А. В. Сошлись пути двух земляков (писатель М. Зарецкий и литературовед А. Мойсеенко) / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XVI (63) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, 16–17 марта 2011 г., [г. Витебск]. – Витебск, 2011. – Т. 1. – С. 444–449.
7. Савік, Л. С. Майсеенка Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1994. – Т. 4 : Лазарук–Перкін. – С. 160–161.