Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мальчэўская Яўгенія

Дата нараджэння
25.08.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Замошша
Дата смерці
18.01.2008
Род дзейнасці
паэт, журналіст
Гады творчасці
1969–1987

Мальчэўская Яўгенія (Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна) нарадзілася 25 жніўня 1949 года ў в. Замошша Чашніцкага раёна ў сялянскай сям'і.

Вучылася спачатку ў Замошскай пачатковай школе, потым у Заслонаўскай сярэдняй школе. Пасля паступіла ў Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці (1965), пасля заканчэння якога (1969) атрымала спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага і працавала прэсаўшчыцай-вулканізатаршай на Бабруйскім заводзе гумавых вырабаў.

У 1970 года прызначана карэктарам рэдакцыі бабруйскай аб'яднанай газеты «Камуніст», у 1972–1973 гг. – супрацоўнік рэдакцыі Чашніцкай раённай газеты «Чырвоны прамень», у 1973–1978 гг. вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Пасля яго заканчэння накіравана на працу ў Равінічы (Чэрвеньскі раён), дзе выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру.

У 1980 годзе пераехала з мужам на Віцебшчыну і працавала ў школе працоўнай моладзі.

З 1987 года выкладала беларускую мову ў талачынскай СШ, з 1989 года – у віцебскай СШ № 40. Член Саюза Пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Першыя вершы Яўгеніі Мальчэўскай «Залатая мяцеліца», «Серабрыліся ля хат таполі» з'явіліся ў 1969 годзе ў газеце «Магілёўская праўда». Затым яе вершы змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вёсны», «Нашчадкі», «Любі будзены дзень», «Дзень добры, мама», «Дзень паэзіі» ў раённым, абласным, рэспубліканскім друку.

Аўтар паэтычнага цыкла «Святло асенняе зярнят». Асноўныя тэмы ў яе вершах – любоў да Радзімы і народа, пачуццё кахання, сяброўства, узаемаадносіны паміж людзьмі.

З'яўляецца аўтарам апавяданняў «Мачаха», «Яраслаўна».

Памёрла Яўгенія Мальчэўская 18 студзеня 2008 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

2. Казакевіч, З. «Будзе толькі памяць...» / З. Казакевіч // Витебский проспект. – 2010. – 25 февр. – С. 23.

3. Мальчэўская Яўгенія // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 4 : Лазарук–Перкін. – С. 203–204.

4. Мальчэўская Яўгенія // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сiўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 48–50.

5. Яўгенія Мальчэўская // Старонкі творчых біяграфій / А. М. Канапелька. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2003. – С. 70–71.