Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маралёўскі Юзаф

Дата нараджэння
05.03.1777
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Дата смерці
12.08.1845
Род дзейнасці
паэт, педагог
Жанр
элегіі, эпіграмы, песні
Навуковае званне
прафесар

Маралёўскі Юзаф нарадзіўся 5 сакавіка 1777 года ў г. Гарадок Гарадоцкага павета (зараз Гарадоцкі раён). Беларускі паэт, педагог.

У 1790 годзе скончыў клас рыторыкі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. У 1790–1792 гг. далучыўся да Таварыства Ісуса і паступіў у Полацкі навіцыят. Вывучаў французскую мову ў Полацкім (1792–1793) і рыторыку ў Аршанскім (1793-1794) езуіцкіх калегіумах. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах Мсціслава (1794–1795), Магілёва (1795–1796), Оршы (1796–1797).

У 1797 годзе вярнуўся ў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе вывучаў філасофію (1797–1799) і тэалогію (1800–1804), потым выкладаў філасофію (1799–1800) і французскую мову (1800–1802 і 1803–1804).

У 1804–1810 гг. – выхавацель езуіцкага пансіёна, прафесар паэзіі і рускай мовы ў Санкт-Пецярбургу.

У 1810–1814 гг. – прафесар рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі і прэфект манастырскай бібліятэкі ў Оршы.

У 1814–1816 гг. – сакратар ордэна езуітаў беларускай правінцыі, у 1816–1818 гг. – кіраўнік Полацкай акадэміі. У 1818 годзе пераехаў на Валынь.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ў 1820 годзе накіраваўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. Са студзеня 1822 года – намеснік правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса, а з кастрычніка 1828 па студзень 1835 гг. – рэктар езуіцкага калегіума ў Тынцы і Новым Сончы. У 1835 годзе пераехаў на працу ў Старую Весь, дзе з лістапада 1836 па лістапад 1840 гг. працаваў рэктарам калегіума.

Друкаваўся ў часопісах «Полацкі штомесячнік», «Веснік Еўропы». Творчасць Маралёўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класіцыстычнымі трэнамі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадрамантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх пазіцый разважаў пра выхаваўчае значэнне паэзіі. Выказваў замілаванне да прыроды і роднага краю.

Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах.

Памёр Юзаф Маралёўскі 12 жніўня 1845 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мархель, У. І. Маралёўскі Юзаф / У. І. Мархель // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 104.

2. Мархель, У. І. Маралёўскі Юзаф / У. І. Мархель // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 490.

3. Мархель, У. І. Юзаф Маралёўскі / У. І. Мархель // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 154.