Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Марцінкевіч Геранім Францавіч

Дата нараджэння
14.07.1816
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Тулава
Дата смерці
пасля 1864
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт

 Марцінкевіч Геранім Францавіч нарадзіўся 14 ліпеня 1816 года ў в.Тулава Віцебскага раёна. Паходзіў з багатага некалі роду Марцінкевічаў гербу Лебедзь, да якога належаў і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Вучыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылішчы, а потым у губернскай гімназіі. У 1835 годзе, скончыўшы гімназію, запісаўся на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта, які, зрэшты, з невядомых прычын змушаны быў пакінуць. З Масквы Марцінкевіч вярнуўся ў родны Віцебск, дзе зарабляў на хлеб чыноўніцкай службай. Праз адзінаццаць гадоў гэтай службы атрымаў не надта высокі чын губернскага сакратара. У пачатку 60-х гадоў захварэў на паляруш, і не адолеўшы тую немач, памёр ва ўзросце 48 гадоў.

Падтрымліваў прыяцельскія адносіны са сваім земляком і равеснікам А. Вярыгам-Дарэўскім і яго братам Сымонам, арганізатарам публічнай чытальні ў Віцебску, у 1843 годзе прысвяціў ім верш «Захад сонца».

На літаратурную дарогу Геранім Марцінкевіч ступіў у 30-х гадах. Супрацоўнічаў з «Рубонам» Рамуальда Падбярэскага і іншымі выданнямі, дзе публікаваў свае паэтычныя творы. У 1845 годзе ў віленскай друкарні Завадскіх выдаў першы свой паэтычны зборнік на польскай мове. Праз тры гады пабачыла свет другая кніга паэта, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалавека» і пераклады на польскую мову з Гётэ і Лермантава. У 1858 годзе выйшаў трэці зборнік твораў Марцінкевіча пад назвай «Творы, напісаныя між іншым», дзе былі змешчаны яго нарысы, празаічныя замалёўкі, вершы. Напісаў таксама драматычны твор «Падарожны».

Мяркуючы па ўсіх гэтых творах, Геранім Марцінкевіч быў пісьменнікам перадавых поглядаў, выступаў супраць прыгонніцтва, высмейваў чыноўніцтва.

Пад уплывам рамантыкаў зацікавіўся вуснапаэтычнай творчасцю беларускага народа, перакладаў на польскую мову беларускія народныя песні, запісваў фальклор. Пад канец жыцця ў сваёй паэтычнай працы перайшоў на родную беларускую мову. На жаль, да нас дайшоў толькі адзін беларускамоўны твор Гераніма Марцінкевіча – драматычны абразок «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)», напісаны на аснове назіранняў аўтара ў карчме вёскі Фальковічы пад Віцебскам. Доўгі час пра гэты твор у нашым літаратуразнаўстве нічога не было вядома. Паведамлялася толькі, што п'еса Гераніма Марцінкевіча, праўда, з перакручанай назвай, ставілася ў 1862 годзе на сцэне віцебскага тэатра. Толькі нядаўна літаратуразнавец Віталь Скалабан знайшоў машынапісную копію п'есы, знятую перад апошняй вайной з рукапіснай копіі Аляксандра Рыпінскага.

Памёр пасля 1864 года.

ЛІТАРАТУРА

1. Канапелька, А. Геранім Марцінкевіч / А. Канапелька // Народнае слова. – 1999. – 9 студз. – С. 4.

2. Мархель, У. Шчыры, але не камерны / У. Мархель // Роднае слова. – 1998. – № 2. – С. 64–75.

3. Марцінкевіч Геранім Францавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 217.

4. Марцінкевіч Геранім Францавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 211.

5. Марцінкевіч Геранім Францавіч // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў ХІХ ст. / К. Цвірка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 287.

Марцінкевіч Геранім Францавіч нарадзіўся 14 ліпеня 1816 года ў в.Тулава Віцебскага раёна. Паходзіў з багатага некалі роду Марцінкевічаў гербу Лебедзь, да якога належаў і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Вучыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылішчы, а потым у губернскай гімназіі. У 1835 годзе, скончыўшы гімназію, запісаўся на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта, які, зрэшты, з невядомых прычын змушаны быў пакінуць. З Масквы Марцінкевіч вярнуўся ў родны Віцебск, дзе зарабляў на хлеб чыноўніцкай службай. Праз адзінаццаць гадоў гэтай службы атрымаў не надта высокі чын губернскага сакратара. У пачатку 60-х гадоў захварэў на паляруш, і не адолеўшы тую немач, памёр ва ўзросце 48 гадоў.

Падтрымліваў прыяцельскія адносіны са сваім земляком і равеснікам А. Вярыгам-Дарэўскім і яго братам Сымонам, арганізатарам публічнай чытальні ў Віцебску, у 1843 годзе прысвяціў ім верш «Захад сонца».

На літаратурную дарогу Геранім Марцінкевіч ступіў у 30-х гадах. Супрацоўнічаў з «Рубонам» Рамуальда Падбярэскага і іншымі выданнямі, дзе публікаваў свае паэтычныя творы. У 1845 годзе ў віленскай друкарні Завадскіх выдаў першы свой паэтычны зборнік на польскай мове. Праз тры гады пабачыла свет другая кніга паэта, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалавека» і пераклады на польскую мову з Гётэ і Лермантава. У 1858 годзе выйшаў трэці зборнік твораў Марцінкевіча пад назвай «Творы, напісаныя між іншым», дзе былі змешчаны яго нарысы, празаічныя замалёўкі, вершы. Напісаў таксама драматычны твор «Падарожны».

Мяркуючы па ўсіх гэтых творах, Геранім Марцінкевіч быў пісьменнікам перадавых поглядаў, выступаў супраць прыгонніцтва, высмейваў чыноўніцтва.

Пад уплывам рамантыкаў зацікавіўся вуснапаэтычнай творчасцю беларускага народа, перакладаў на польскую мову беларускія народныя песні, запісваў фальклор. Пад канец жыцця ў сваёй паэтычнай працы перайшоў на родную беларускую мову. На жаль, да нас дайшоў толькі адзін беларускамоўны твор Гераніма Марцінкевіча – драматычны абразок «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)», напісаны на аснове назіранняў аўтара ў карчме вёскі Фальковічы пад Віцебскам. Доўгі час пра гэты твор у нашым літаратуразнаўстве нічога не было вядома. Паведамлялася толькі, што п’еса Гераніма Марцінкевіча, праўда, з перакручанай назвай, ставілася ў 1862 годзе на сцэне віцебскага тэатра. kinky.nz Толькі нядаўна літаратуразнавец Віталь Скалабан знайшоў машынапісную копію п’есы, знятую перад апошняй вайной з рукапіснай копіі Аляксандра Рыпінскага.