Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Масла Алена Сцяпанаўна

Дата нараджэння
14.04.1967
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Мілашова
Род дзейнасці
дзіцячая пісьменніца
Узнагароды і прэміі
літаратурная прэмія «Залаты купідон» (2010)
Міжнародная літаратурная прэмія В. Біянкі (2019)

Масла Алена Сцяпанаўна нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў в. Мілашова Мёрскага раёна. Дзіцячая пісьменніца.

Пасля заканчэння Міёрскай сярэдняй школы № 2. Алена паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1989 годзе.

Працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі», рэдактарам газеты «Пераходны ўзрост», у часопісе «Арэлі», на радыё, загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка».

Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка». У 2005 годзе выйшла яе першая кніга.

Пісьменніца актыўна працуе ў жанры казкі. З'яўляецца аўтарам кніг і публікацый у перыядычных выданнях на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Яе кнігі «Рождество у крёстной: правдивые истории и немножко волшебства», «Таямніца закінутай хаты», «Вандроўка з божымі кароўкамі» адзначаны галоўным прызам бібліятэчнай асацыяцыі – дыпломамі чытацкіх сімпатый. Кніга «Першая прыгажуня» заняла першае месца ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі». Творы Алены Масла перакладзены на ўкраінскую, сербскую мовы.

З 2011 года пісьменніца рэалізуе праект у роднай вёсцы «Мiлашоўска-Мiлашаўскiя чытаннi», які разлічаны на адметныя літаратурныя і гістарычныя мерапрыемствы.

Алена Сцяпанаўна – лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» за зборнік казак «Першая прыгажуня», Міжнароднай літаратурнай прэміі В. Біянкі ў намінацыі «Казка» за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крук, Н. Казачніца XXI стагоддзя / Н. Крук // Міёрскія навіны. – 2010. – 6 лістап. – С. 2.

2. Масла, А. С. Дабро перамагае: закон жанру: размова пра ўсё-ўсё з Аленай Масла / А. Масла ; гутарыла М. Латышкевіч // Маладосць. – 2017. – № 5. – С. 18–23.

3. Матэленак, Л. Пераклічка талентаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2012. – 10 ліп. – С. 3.

4. Пятроўская, Т. Казкі для дзяцей і для дарослых: чароўныя творы Алены Масла / Т. Пятроўская // Маладосць. – 2017. – № 5. – С. 91–98.

5. Смірнова, Д. Месца казкі ў жыцці сучаснай літаратуры / Д. Смірнова // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 26 чэрв. – С. 16.

6. Торбіна, І. «Казка – рухавік прагрэсу» / І. Торбіна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 19 сент. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён

arrow Электронные книги Миорских авторов – Масла Алена